У 2025 годзе зарэгістраваная злачыннасць знізілася на 12,7% — Генпракуратура

13 лютага, Позірк. Агульная колькасць зарэгістраваных злачынстваў у 2025 годзе зменшылася ў параўнанні з 2024 годам на 12,7%, паведаміла Генеральная пракуратура Беларусі па выніках пасяджэння калегіі, якое прайшло 13 лютага.
Колькасць асабліва цяжкіх і цяжкіх злачынстваў знізілася на 3,4%, менш цяжкіх — на 13,7%, тых, што не ўяўляюць вялікай грамадскай небяспекі, — на 17,2%, карупцыйных злачынстваў — на 18,2%.
Нягледзячы на зніжэнне на 26,2% колькасці злачынстваў, учыненых непаўналетнімі, “не губляе вастрыні праблема ўцягвання іх у здзяйсненне злачынстваў з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, а таксама здзяйснення такіх злачынстваў у дачыненні да непаўналетніх”, адзначае пракуратура.
У 2025 годзе пракуроры выявілі больш за 3 тыс. парушэнняў патрабаванняў да ўтрымання населеных пунктаў і абыходжання з адходамі.
У 86 раёнах выяўлена 19,6 тыс. га меліяраваных за кошт бюджэту зямель, якія не выкарыстоўваюцца. Канстатавана, што амаль у палове раёнаў краіны кантроль за аховай і выкарыстаннем такіх зямель не арганізаваны. У асобных раёнах устаноўлены факты няякаснага выканання меліярацыйных мерапрыемстваў, завышэння аб’ёмаў выкананых работ.
Паводле даных Вярхоўнага суда, па выніках судовых разглядаў у 2025 годзе асуджана 28.177 чалавек (годам раней — 31.410, у 2023-м — 33.777, у 2022-м — 36.356). У 2025 годзе суды апраўдалі 36 чалавек (у 2024-м — 60, у 2023-м — 47, у 2022-м — 33, у 2021-м — 51, у 2020-м — 93). Доля апраўдальных прысудаў у крымінальных працэсах зменшылася да 0,13% (0,19% у 2024-м).
- У першую пяцідзёнку сакавіка актыўнасць нелегальных мігрантаў, якія знаходзяцца ў Беларусі, фіксавалася толькі ля мяжы з ЛатвіяйМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаДваім грамадзянам Беларусі ў лютым прадастаўлены статус уцекача ў Літве (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве апусцілася ніжэй за 50 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка



