Мінск 01:33

Ціханоўская заявіла еўракамісару па пытаннях абароны аб узмацненні ваеннай прысутнасці Расіі ў Беларусі

Святлана Ціханоўская і Андрус Кубілюс на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы
Відэазапіс: Офіс Святланы Ціханоўскай / стоп-кадр: “Позірк“

13 лютага, Позірк. У цяперашні час няма ніякіх прыкмет магчымага аслаблення расійскай ваеннай прысутнасці ў Беларусі. Пра гэта заявіла Святлана Ціханоўская еўрапейскаму камісару па пытаннях абароны і космасу Андрусу Кубілюсу (Літва), паведаміў “Позірку“ галоўны дарадца дэмлідара Франак Вячорка.

Сустрэча адбылася 13 лютага на палях Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы.

Ціханоўская адзначыла, што мае месца адваротная тэндэнцыя: Расія размясціла на тэрыторыі Беларусі тактычную ядзерную зброю і ракетны комплекс “Орешник“, актыўна выкарыстоўвае для ваенных патрэбаў не толькі беларускую тэрыторыю, але і эканоміку суседняй краіны.

Палітык праінфармавала еўракамісара пра камунікацыю з амерыканскім бокам па гуманітарным вызваленні палітвязняў і бачанне еўрапейскай палітыкі, абазначыўшы формулу, згодна з якой, на думку беларускіх дэмакратычных сіл, амерыканскія санкцыі ў дачыненні да рэжыму могуць змякчацца за вызваленне людзей, еўрапейскія — за вызваленне краіны.

Дэмлідар выказала меркаванне, што ЕС варта выстаўляць жорсткія ўмовы зносін з рэжымам, які спрабуе, нічога не зрабіўшы, дамагчыся зняцця санкцый. Той факт, што рэжым настойлівы ў гэтым пытанні, азначае, што яны працуюць, лічыць Ціханоўская.

Больш падрабязнасцяў даступна падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: