Трэці дзень запар у Мінску праблемы з рухам тралейбусаў праз пашкоджанне правадоў

14 лютага, Позірк. Трэці дзень запар у сталіцы праз пашкоджанне правадоў узнікаюць праблемы на некаторых тралейбусных маршрутах, вынікае з інфармацыі на сайце прадпрыемства “Мінсктранс”.
Адзначаецца, што праз парушэнне ізаляцыі кантактнай сеткі ў 0.50–1.55 на пр. Пушкіна і вул. Адоеўскага ў абодвух напрамках не хадзілі тралейбусы № 10.
Тралейбусы № 19, 27, 59 з той жа прычыны не рухаліся ні ў які бок па вул. Брылеўскай у раёне прыпыначнага пункта “Вірская” ў 5:54–6:17.
У 6:24–6:50 спыніўся рух у абодва бакі тралейбусаў №10, 32, 53, 64 у раёне вул. Ясеніна і дыспетчарскай станцыі “Малінаўка-4”.
У 6.33–7.44 на вул. Голубева ды пр. Дзяржынскага з той жа прычыны не хадзілі па ўсіх напрамках тралейбусы №10, 32, 36, 64.
Тралейбусы № 29, 37, 53 не маглі праехаць ні ў які бок па вул. Няміга і вул. Мяснікова ў 6:37–7:20.
У 7:15–8.04 на вул. Крупскай спыніўся рух у абодвух напрамках тралейбусаў № 41, 49.
У 10:22–10:53 не было руху па тралейбусных маршрутах № 19,27,59 на вул. Вірскай і вул. Брылеўскай.
Тралейбусы №41, 61 не маглі перамяшчацца па вул. Русіянава і вул. Нікіфарава ў бок пр. Незалежнасці ў 11:51–12:22.
Напярэдадні прэс-сакратар “Мінсктранса” Алена Грамыка паведаміла, што праз складаныя ўмовы надвор’я, падвышэнне тэмпературы навакольнага паветра, выпадзенне ападкаў і асяданне салянога туману “адзначаюцца прабоі ізаляцыі кантактнай сеткі”.
З яе слоў вынікала, што праблемы пачаліся 12 лютага (за той дзень зафіксавана 58 выпадкаў, якія прывялі да спынення транспарту).
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаДваім грамадзянам Беларусі ў лютым прадастаўлены статус уцекача ў Літве (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве апусцілася ніжэй за 50 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка



