На рух грамадскага транспарту ў Мінску 14 лютага апрача ўмоў надвор’я паўплывалі ДТЗ

14 лютага, Позірк. Апрача неспрыяльных умоў надвор’я на рух грамадскага транспарту ў Мінску 14 лютага паўплывалі дарожна-транспартныя здарэнні, сведчаць паведамленні на сайце прадпрыемства “Мінсктранс”.
Паводле інфармацыі гэтай арганізацыі, у 13:54–14.28 на Старавіленскім тракце і вул. Арлоўскай у бок вул. Слуцкай праз аварыю спыняўся рух трамваяў №3, 4, 5.
На вул. Скрыпнікава ў напрамку вул. Адзінцова з прычыны ДТЗ у 14:57 перасталі хадзіць тралейбусы па маршруце № 77.
У 17:13–17:40 на вул. Я. Коласа і вул. Валгаградскай у абодвух напрамках не маглі перамяшчацца трамваі № 1, 5, 6, а таксама аўтобусы № 37, 113с, 115э, 143с, 145с.
Тралейбусы па маршруце №10 не хадзілі на вул. Нарачанскай у бок вул. Ціміразева ў 18:31–18:57.
На 14 лютага па ўсёй Беларусі быў абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі праз галалёдзіцу, якая, як можна меркаваць, паўплывала на аварыйную сітуацыю ў сталіцы.
Ад поўначы да поўдня гэтага дня “Мінсктранс” зафіксаваў сама меней восем аварыйных выпадкаў, калі праз пашкоджанні кантактнай сеткі спыняўся рух на тралейбусных маршрутах № 10, 19, 27, 29, 32, 36, 37, 41, 49, 53, 59.
Напярэдадні прэс-сакратар “Мінсктранса” Алена Грамыка паведаміла, што праз складаныя ўмовы надвор’я, падвышэнне тэмпературы навакольнага паветра, выпадзенне ападкаў і асяданне салянога туману “адзначаюцца прабоі ізаляцыі кантактнай сеткі”.
З яе слоў вынікала, што праблемы пачаліся 12 лютага (за той дзень зафіксавана 58 выпадкаў, якія прывялі да спынення транспарту).
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаЗахаду трэба пераламаць уплыў Расіі на розумы беларусаў, заяўляе ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛукашэнка баіцца быць забітым у выпадку паўторнага няўдалага ўварвання войскаў РФ з Беларусі ва Украіну — ФейгінМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская настойвае на тэме Беларусі ў парадку дня перамоў па Украіне, Будрыс не бачыць рэжым Лукашэнкі гульцом у гэтым працэсеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаКіраўнік МЗС Літвы аптымістычны наконт таго, што санкцыі ЕС у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі будуць падоўжаныя (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская: Прыклад Беларусі паказвае моц тэхналогій і медыя (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка



