Мінск 12:50

ВУП у студзені знізіўся на 1,2% — Белстат

Ілюстрацыйнае фота: трактор.бел

17 лютага, Позірк. Валавы ўнутраны прадукт (ВУП) Беларусі ў студзені 2026 года знізіўся на 1,2%, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт пасля першай адзнакі паказчыка.

У наяўных коштах ВУП склаў 23,3 млрд рублёў.

Згодна з зацверджанымі Аляксандрам Лукашэнкам найважнейшымі эканамічнымі прагнознымі (дэ-факта — планавымі) параметрамі на 2026 год, валавы ўнутраны прадукт мае павялічыцца на 2,8%.

Паводле даных Белстата, аб’ём ВУП у 2025 годзе вырас на 1,3% (286,7 млрд рублёў).

Падзяліцца: