Лукашэнка папракнуў урад у слабым занурэнні ў галіновыя праблемы, Нацбанк — у “эйфарыі макраэканамічнай стабільнасці”

17 лютага, Позірк. У эканамічным плане Беларусь знаходзіцца “ў вельмі складанай, прынамсі няпростай, сітуацыі”, — “і з усходу, і з захаду пад вельмі сур’ёзным прэсам”, заявіў Аляксандр Лукашэнка 17 лютага, заслухоўваючы справаздачу Савета міністраў па выніках 2025 года.
“Хоць і палітыка — яна і ёсць праяваю эканомікі ў канцэнтраваным выглядзе, як казалі класікі, — цытуе палітыка неафіцыйны тэлеграм-канал яго прэс-службы. — Проста не будзе. Для таго мы і існуем, як нас называюць — эліта, самыя падрыхтаваныя і інфармаваныя людзі. І ў любой сітуацыі мы маем працаваць і выдаваць вынік”.
Паводле слоў Лукашэнкі, “час амаль ваенны”, таму што “эканоміка стала рэальным полем бою”. “Эканамічнымі інструментамі дасягаюцца мэты класічнай вайны: адабраць рэсурсы, выклікаць сацыяльныя пратэсты, прымусіць выконваць не нашы правілы”, — лічыць ён.
Паводле слоў Лукашэнкі, сёння пад прамым дзеяннем санкцый знаходзіцца больш за 50 краін свету, а другасны эфект “тычыцца, напэўна, ужо сотняў дзяржаў”. Кубу “душаць сёння на вачах ва ўсяго свету” гандлёвай блакадай і замарозкай актываў. Адбываюцца “тарыфныя войны” (“пошліны, квоты, забарона на імпарт і экспарт асобных тавараў”), а таксама “валютныя атакі” (“праз абмежаванне хады долараў, ціск на курс і разлікі ў пэўнай валюце паспрабавалі зладзіць каляровую рэвалюцыю ў Іране”).
Назіраецца “барацьба за тэхналогіі”, “канкурэнцыя ў самым непрыкрытым неакаланіяльным выглядзе” — у выглядзе “забароны на пастаўку абсталявання, чыпаў, праграмнага забеспячэння, блакавання доступу да навукаёмістых галін”.
Існуе “кантроль ланцужкоў паставак” (“спроба зрабіць іншыя краіны залежнымі ад лагістыкі і інфраструктуры”).
Паводле яго слоў, Беларусь “на сабе напоўніцу зазнала ўвесь гэты букет “цывілізаваных правілаў”.
“Разам з тым, як мы дамовіліся некалі, вонкавыя ўмовы вывучаем і разумеем, але працуем як быццам абмежаванняў і санкцый няма, — сказаў Лукашэнка. — Пакуль вымушаны канстатаваць, што ўрад недастаткова занураецца ў галіновыя праблемы, часам наогул там адсутнічае, і сітуацыю на шэрагу значных прадпрыемстваў. Лічыце за лепшае знаходзіцца разам з Нацбанкам у эйфарыі макраэканамічнай стабільнасці?”
Палітык прызнаў спад у прамысловасці: “Увесь год у гэтай найважнейшай сферы ішоў трэнд устойлівага запаволення, у другім паўгоддзі спрацавалі з адмоўнай дынамікай 98,2%. Студзень 2026 года — яшчэ мінус 3,4%”.
“У складанай сітуацыі знаходзіцца палова апрацоўчай прамысловасці. На ключавым расійскім рынку толькі Мінпрам не дабраў летась 1 мільярд долараў. Усе яго прадпрыемствы ў чырвонай зоне. Назіраем падзенне выпуску ключавых тавараў”, — канстатаваў спікер.
На фоне “добрага ўраджаю” агульны вынік сельскай гаспадаркі па выніках мінулага года склаў “крыху больш за 100% — ненашмат лепш, чым годам раней”, падкрэсліў ён.
“Пры гэтым сельгасарганізацыі спрацавалі з тэмпам 102,7%. То бок наш курс на буйнатаварную гаспадарку ў цэлым правільны. Вырасла жывёлагадоўля, забяспечаны рэкордны экспарт прадуктаў харчавання — 10 мільярдаў долараў”, — дадаў паліік.
Разам з тым ён назваў непрымальнай сітуацыю з падзяжом жывёлы (“загінула 145 тысяч галоў буйной рагатай жывёлы”) і “хранічнай запазычанасцю сельгасарганізацый”.
“Не першую пяцігодку ставім за мэту зрабіць аграрны сектар фінансава ўстойлівым прыбытковым бізнесам. Так, зарабляем нядрэнна, але толькі дзяржпадтрымка на пакрыццё стратаў склала 2,1 мільярда рублёў. Не кажучы ўжо пра льготныя пазыкі і пазыкі з бюджэту”, — падкрэсліў ён.
- ПалітыкаДля Еўропы цяпер час захоўваць вернасць каштоўнасцям, а не падпарадкоўвацца інтарэсам бізнесу, лічыць ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаЦіханоўская: Мы хацелі б, каб пасля заканчэння эпохі Лукашэнкі ў Беларусі развіваўся прыватны бізнесМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская: Мы хочам, каб Беларусь стала такой, як сённяшняя Іспанія, — свабоднай, дэмакратычнай і моцнай еўрапейскай краінайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаБарэль: Рэпрэсіі ў Беларусі пачаліся ў 1994 годзе і працягваюцца дагэтульМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаМінфін прапануе скасаваць для нерэзідэнтаў забарону на эмісію карпаратыўных валютных аблігацыйМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаБюджэт Мсціслаўскага раёна, які мяжуе з Расіяй, на дзве траціны залежыць ад датацый — даныя выканкамаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
