У Ельску загінула 12-гадовая дзяўчынка — прымала ванну з падлучаным да сеткі тэлефонам

19 лютага, Позірк. 12-гадовая дзяўчынка загінула, хутчэй за ўсё, ад удару токам увечары 18 лютага ў Ельску (Гомельская вобласць), паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
Паводле інфармацыі ведамства, дзіця прымала ванну з тэлефонам у руках. Калі тэхніка пачала разраджацца, дзяўчынка падлучыла яе да зараднай прылады, якую ўставіла ў разетку ў ванным пакоі.
У нейкі момант маці зайшла ў ванную і знайшла дачку без прыкметаў жыцця. У вадзе знаходзіўся і падлучаны да сеткі тэлефон. Жанчына неадкладна выцягнула дзіця і выклікала хуткую дапамогу.
Медыкі праводзілі інтэнсіўныя рэанімацыйныя мерапрыемствы, але неўзабаве канстатавалі смерць дзіцяці. Згодна з папярэднімі данымі, дзяўчынка загінула ў выніку ўдару токам. Для вызначэння дакладнай прычыны смерці прызначаная судова-медыцынская экспертыза.
Ельскі раённы аддзел СК праводзіць праверку.
Ведамства нагадала, што знаходзячыся ў вадзе, не трэба карыстацца электрычнымі прыладамі, устаўляць штэпсель электрапрыбора ў разетку. Нельга дакранацца мокрымі рукамі да электрапрыбораў, якія працуюць.
У 2025 годзе ад вонкавых прычын загінула 110 дзяцей, паведаміла на прэс-канферэнцыі 17 лютага ў Мінску старшы пракурор Упраўлення па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі Генеральнай пракуратуры Аксана Кірэйчык.
Для параўнання: у 2024 годзе ад знешніх прычын загінула 126 дзяцей. Такім чынам, за год паказчык знізіўся на 12,7%.
Па-ранейшаму ў большасці выпадкаў смерць абумоўлена дзіцячай неасцярожнасцю, бестурботнасцю, а таксама неналежным выкананнем абавязкаў бацькамі, службовымі асобамі — па “гарантаванні бяспечных умоў жыццядзейнасці дзяцей”.
Часам гібель дзяцей абумоўленая сямейнай нястачай.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа студзень у Беларусі пабудавана на 37,5% менш кватэр, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені 2026 года ВРП у гадавым вымярэнні вырас толькі ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцяхМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка

