Мінск 18:13

Штогод наконт укусаў кляшча да медыкаў звяртаецца каля 30 тыс. чалавек

Ілюстрацыйнае фота: прэс-служба Мінздароўя

19 лютага, Позірк. Штогод наконт укусаў кляшча ў арганізацыі аховы здароўя звяртаецца каля 30 тыс. чалавек, паведаміла на прэс-канферэнцыі 19 лютага ў Мінску загадчыца супрацьэпідэмічнага аддзялення Рэспубліканскага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Улада Запольская.

Сезон актыўнасці кляшчоў, паводле яе слоў, “цягнецца да позняй восені або пачатку зімы”. Пры гэтым у Брэсцкай, Гомельскай і Гродзенскай абласцях ён можа працягвацца круглы год.

Снежная зіма дазволіла эпідэміёлагам “адпачыць ад сустрэч з кляшчамі”, адзначыла спікер, у той жа час папярэдзіўшы, што снег і моцныя маразы, якія назіраюцца ў краіне, не ўплываюць на будучую актыўнасць кляшчоў.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: