Мінск 00:35

За мінулыя суткі Польшча зафіксавала столькі ж парушэнняў мяжы з тэрыторыі Беларусі, колькі за ўсе папярэднія дні 2026 года

Ілюстрацыя: strazgraniczna.pl

19 лютага, Позірк. За мінулыя суткі, 18 лютага, памежная ахова Польшчы зафіксавала 13 спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з тэрыторыі Беларусі. Актыўнасць нелегалаў адзначана ўпершыню за 30 дзён.

Праведзены Позіркам аналіз статыстычных даных пагранічнага ведамства краіны паказаў, што гэта сутачны рэкорд для 2026 года. Больш за тое, паказчык мінулага дня роўны суме прадухіленых Польшчай спробаў парушэння мяжы на гэтым кірунку за ўсе папярэднія дні гэтага года (3 студзеня — 1, 7-га — 1, 8-га — 5, 9-га — 4, 18-га — 1, 19-га — 1).

Такім чынам, з пачатку 2026 года Польшча спыніла 26 такіх спробаў — у 22,7 раза менш, чым за аналагічны перыяд 2025-га (590), у 7,7 раза менш, чым за той жа перыяд 2024 года (200), і ў 85,8 раза менш, чым з 1 студзеня па 18 лютага 2023 года (2.231).

Больш статыстыкі даступна падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: