Беларускія спартсмены не будуць дапушчаныя да чэмпіянату свету па фігурным катанні

21 лютага, Позірк. Міжнародны саюз канькабежцаў (ISU) не дапусціць да чэмпіянату свету беларускіх і расійскіх спартсменаў, пра гэта арганізацыя паведаміла тэлеканалу “Матч ТВ” (РФ).
“Фігурысты, якія маюць расійскія і беларускія пашпарты, не змогуць атрымаць запрашэння ці ўдзельнічаць у спаборніцтвах ISU. Для кваліфікацыйных спаборніцтваў да зімовых Алімпійскіх гульняў 2026 года ў Мілане ў Карціне-д’Ампеца (Італія) было зроблена выключэнне”, — паведамілі ў ISU.
Чэмпіянат свету пройдзе ў Празе 24–29 сакавіка.
На Алімпіядзе ў Італіі, якая праходзіць 6–22 лютага Беларусь у нейтральным статусе прадстаўляла фігурыстка Вікторыя Сафонава. Яна заняла 26-е месца ў кароткай праграме.
20 снежня 2024 года Міжнародны саюз канькабежцаў дазволіў нейтральным атлетам з Беларусі ўдзельнічаць у адборы на Алімпіяду, прыняўшы шэраг абмежаванняў. У рамках гэтага рашэння на Алімпійскія гульні кваліфікаваліся канькабежка Марына Зуева і Сафонава.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на трэцім месцы ў ЕАЭС па падаражэнні квартплаты і тарыфаў ЖКП (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій на рынку працы за 5 гадоў павялічылася ў 2,3 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



