Долар і расійскі рубель патаннелі на першых біржавых таргах тыдня

23 лютага, Позірк. Амерыканская і расійская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 23 лютага 2026 года.
Курс долара знізіўся да 2,8505 рубля (-0,05%; -0,0013), расійскага рубля — да 3,7299 за 100 (-0,03%; -0,001).
Еўра падаражэў да 3,3644 (+0,13%; +0,0043), юань — да 4,145 за 10 (+0,22%; +0,0093).
На мінулым працоўным тыдні (16–20 лютага) каціроўка долара знізілася на 0,35% (з 2,8618 да 2,8518), еўра — на 0,9% (з 3,3891 да 3,3601), юаня — на 0,21% (з 4,1444 да 4,1357 за 10); расійскага рубля вырасла на 0,3% (з 3,7199 да 3,7309 за 100).
На 1,83% (з 2,9027 да 2,8496 рублі) знізіўся афіцыйны курс долара ЗША ў Беларусі ў студзені гэтага года. Гэта другі паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2025 года і 31 студзеня 2026-га.
Афіцыйны курс долара ЗША ў Беларусі ў 2025 годзе знізіўся на 16,43% (з 3,4735 да 2,9027 рубля). Гэтае таксама другое месца на тэрыторыі былога СССР.
У 2024 годзе Беларусь была чацвёртай паводле росту афіцыйнага курсу амерыканскай валюты (+9,32%), у 2023-м — другой (+16,12%), у 2022-м — трэцяй (+7,39%), у 2021-м — чацвёртай сярод краін на тэрыторыі былога СССР, дзе долар патаннеў (-1,19%), у 2020-м — першай паводле яго падаражэння (+22,59%).
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСПЧ ААН разгледзіць даклад групы незалежных экспертаў па Беларусі і вынікі ўніверсальнага перыядычнага агляду (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні лютага мігранты зрабілі ўдвая больш спробаў незаконна трапіць у ЕС з Беларусі, чым за ўвесь студзень (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 23 лютага — 30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства



