У Мінску спынена дзейнасць міжнародных ашуканскіх кол-цэнтраў — СК

25 лютага, Позірк. Шэраг асоб, якія маюць дачыненне да дзейнасці міжнароднай арганізаванай злачыннай групы, затрымалі супрацоўнікі Галоўнага ўпраўлення лічбавага развіцця Следчага камітэта сумесна з ГУБАЗіК МУС.
Паводле інфармацыі СК, “зламыснікі стварылі больш за 800 фальшывых сайтаў, на якіх абяцалі высокі даход ад інвестыцый у няісныя фінансавыя кампаніі”.
Паведамляецца, што з дапамогай электронных анкет яны збіралі звесткі грамадзян і, прадстаўляючыся фінансавымі спецыялістамі, пераконвалі іх пераводзіць грошы на фіктыўныя рахункі. Пасля гэтага на падробленых платформах яны “імітавалі паспяховы гандаль” і пад рознымі падставамі “змушвалі працягваць уносіць усё новыя сумы”. Выкрадзеныя сродкі пералічвалі на падкантрольныя рахункі.
Паводле даных МУС, “тысячы грамадзян больш як са 180 краін пацярпелі ад іх злачыннай дзейнасці”. Рахунак у крымінальным бізнэсе ішоў “на мільёны”.
У 2025 годзе зарэгістравана 1.007 выпадкаў вымагальніцтва — на 42,8% больш, чым у 2024-м (705), і ў 2,2 разы больш, чым у 2023-м (468), вынікае з дадзеных Генеральнай пракуратуры.
Наглядны орган падкрэсліў, што гаворка перш за ўсё пра кібервымаганні.
Адзначаецца, што ў студзені 2026 года ўзбуджана больш за 50 крымінальных спраў пра вымагальніцтва грошай у карыстальнікаў прылад Apple.
“Падсавы розныя, але схема адна — карыстальнікі выйшлі са свайго акаўнта ў прыладзе і аўтарызаваліся пад данымі, якія падалі зламыснікі”, — патлумачыла Генпракуратура.
Раней Следчы камітэт паведамляў, што сярод найбольш распаўсюджаных відаў кібервымаганняў — пагроза распаўсюду прыватнай інфармацыі, у прыватнасці, інтымная перапіска, фатаграфіі, відэазапісы.
15 кастрычніка 2025 года намеснік начальніка ўпраўлення галоўнага ўпраўлення лічбавага развіцця папярэдняга следства цэнтральнага апарата СК Леанід Мельнік заявіў, што агулам кіберзлачыннасць у краіне знізілася на 18%.

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля трох спакойных дзён Літва зноў зафіксавала спробы парушэння мяжы з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ студзені 2026-га пабудавана кватэр у 3,2 раза менш, чым пяць гадоў тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка


