Мінск 13:29

Пасля трох спакойных дзён Літва зноў зафіксавала спробы парушэння мяжы з тэрыторыі Беларусі

25 лютага, Позірк. За мінулыя суткі, 24 лютага, Літва прадухіліла 8 спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з тэрыторыі Беларусі, вынікае з інфармацыі на сайце Службы аховы дзяржаўнай мяжы балтыйскай дзяржавы.

Папярэдні раз такія спробы фіксаваліся 20 лютага (9).

Згодна з праведзеным “Позіркам” аналізам даных згаданага памежнага ведамства, ад пачатку года на літоўска-беларускім участку прадухілена 34 спробы парушэння мяжы (1, 6, 19, 20 студзеня — 3, 10, 1, 1, а таксама 16, 20, 29 лютага — 2, 9, 8). Гэта ў 2,8 раза менш, чым за аналагічны перыяд 2025 года, калі такіх спробаў было 96.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

За тры тыдні лютага мігранты зрабілі ўдвая больш спробаў незаконна трапіць у ЕС з Беларусі, чым за ўвесь студзень

23 лютага, Позірк. З 1 па 21 лютага суседнія краіны Еўрасаюза прадухілілі 59 спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з тэрыторыі Беларусі — у 2,1 раза больш, чым за ўвесь студзень, калі іх было 28, сведчыць праведзены "Позіркам" аналіз даных памежных …

Актыўнасць парушальнікаў мяжы ЕС з боку Беларусі ўзрастае

22 лютага, Позірк. Актыўнасць мігрантаў, якія імкнуцца незаконна перасекчы межы краін Еўрасаюза з тэрыторыі Беларусі, узрастае, сведчыць праведзены "Позіркам" аналіз статыстычных даных памежных ведамстваў еўрапейскіх дзяржаў. За 20 дзён лютага суседнія краіны ЕС спынілі 37 спробаў парушэння мяжы з тэрыторыі Беларусі (Польшча …
Падзяліцца: