Ціханоўская і іншыя прадстаўнікі АПК усклалі кветкі да помніка Шаўчэнку ў Варшаве ў гадавіну паўнамаштабнай агрэсіі Расіі супраць Украіны

24 лютага, Позірк. У чацвёртую гадавіну пачатку поўнамаштабнай агрэсіі Расіі супраць Украіны кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета Святлана Ціханоўская, яе намеснік Павел Латушка, прадстаўнік па нацыянальным адраджэнні Павел Баркоўскі, прадстаўнік па моладзевай палітыцы і студэнцтве Маргарыта Ворыхава, кіраўнік апарата кабінета Валерый Мацкевіч усклалі кветкі да помніка Тарасу Шаўчэнку ў Варшаве.
“Па-першае, я хачу сказаць украінцам вялікі дзякуй за тое, што яны бароняць не толькі Украіну, бароняць не толькі Беларусь — яны бароняць усю Еўропу”, — заявіла дэмлідар пасля цырымоніі.
Ціханоўская падкрэсліла, што самаахвярнасцю і адданасцю сваёй краіне ўкраінцы паказваюць прыклад дэмакратычным краінам, наколькі важна захоўваць незалежнасць і супрацьстаяць расійскай агрэсіі. “Яны нарэшце паказалі ўсяму свету, што такое “рускі свет”, “рускі мир”, — сказала палітык.
Яна звярнулася да беларусаў, якія “ўсе гэтыя чатыры гады стаяць на баку Украіны”: “Гэта нашыя ваяры з палка Каліноўскага і іншых падраздзяленняў. Гэта нашыя беларускія валанцёры, якія дапамагаюць мірным жыхарам, якія стварылі пункт нязломнасці ў Кіеве. Яны сапраўдныя амбасадары Беларусі ва Украіне зараз. Канечне, я хачу падзякаваць усёй беларускай дыяспары, якая гэтыя чатыры гады дапамагае і ўкраінскай арміі, і нашым ваярам ва Украіне”.
“Мы, беларусы і ўкраінцы, бачым нашу будучыню разам у Еўропе. Я вельмі ўдзячная прэзідэнту Зяленскаму, што ён таксама бачыць гэтую будучыню. Як ён казаў: “Усходняя мяжа Еўропы пралягае па ўсходняй мяжы Беларусі”, — нагадала Ціханоўская.
* Выкарыстана паведамленне АПК


- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка25 чэрвеня Літва спыніла рэкордную за месяц сутачную колькасць спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПадпіска на агульнарэспубліканскія прапагандысцкія СМІ падаражэла за паўгоддзе на 4–13%, за год — на 14–29%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка

