ЕБРР істотна пагоршыў прагноз дынамікі беларускай эканомікі

26 лютага, Позірк. Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) у лютаўскім аглядзе істотна пагоршыў прагноз дынамікі беларускай эканомікі ў параўнанні з тым, што быў дадзены ў верасні 2025 года.
Калі ў папярэднім прагнозе рост валавога ўнутранага прадукту ў 2026 годзе ацэньваўся ў 2,3%, то цяпер — 1,3%. Рост эканомікі ў 2027 годзе чакаецца на ўзроўні 1,5%.
“Значныя рызыкі зніжэння ВУП звязаныя з эканамічнымі санкцыямі і залежнасцю ад расійскай эканомікі, якія працягваюцца”, — патлумачылі аналітыкі банка.
Паводле даных Белстата, ВУП Беларусі ў студзені 2026 года знізіўся на 1,2%, у наяўных коштах склаў 23,3 млрд рублёў.
Згодна з зацверджанымі Аляксандрам Лукашэнкам важнейшымі эканамічнымі прагнознымі (дэ-факта — планавымі) параметрамі на 2026 год, валавы ўнутраны прадукт мае павялічыцца на 2,8%.
Паводле даных Белстата, аб’ём ВУП у 2025 годзе вырас на 1,3% (286,7 млрд рублёў).
Згодна з афіцыйнымі прагнознымі (дэ-факта — планавымі) параметрамі на 2025 год, рост ВУП павінен быў скласці 4,1%. Такім чынам, дасягнуты вынік на 2,8 працэнтнага пункта ніжэйшы за запланаваны.
У студзені 2025 года ВУП павялічыўся на 3,7% (20,5 млрд), студзені — лютым — на 3,1% (38,7 млрд), студзені — сакавіку — на 3,1% (59,4 млрд), студзені — красавіку — на 2,8% (81,4 млрд), студзені — траўні — на 2,5% (101,4 млрд), студзені — чэрвені — на 2,1% (129 млрд), студзені — ліпені — на 1,3% (155,2 млрд), студзені — жніўні — на 1,6% (180,1 млрд), студзені — верасні — на 1,6% (206,8 млрд), студзені — кастрычніку — на 1,5% (234,6 млрд), студзені — лістападзе — на 1,3% (258 млрд).
Па выніках 2024 года рост эканомікі склаўся на ўзроўні 4%, 2023-га — 3,9%. У 2022-м ВУП знізіўся на 4,7%, у 2021-м — вырас на 2,3%, у 2020-м — скараціўся на 0,9%.
Міжнародны валютны фонд (МВФ) у кастрычніцкім 2025-га аглядзе вылучыў прагноз па росце беларускай эканомікі ў 2026-м — на 1,4%.
Еўразійскі банк развіцця чакае росту эканомікі Беларусі ў 2026 годзе на ўзроўні 1,8%.
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе спынена праца 39 інтэрнэт-крам па продажы наркотыкаў — МУС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені 2026 года колькасць занятых у эканоміцы зменшылася на 1,6 тыс. — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаПяць банкаў паведамілі пра новаўвядзенні ў працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаКолькасць ІП працягвае змяншацца, юрыдычных асоб — расціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства



