Кізім: Беларускі народ не можа несці юрыдычнай адказнасці за злачынствы рэжыму Лукашэнкі

26 лютага, Позірк. Адказнасць за саўдзел Беларусі ў агрэсіі Расеі супраць Украіны ляжыць на вайскова-палітычным кіраўніцтве на чале з Аляксандрам Лукашэнкам. Такое меркаванне на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку“ выказаў былы амбасадар Украіны ў Мінску, былы амбасадар па асаблівых даручэннях МЗС Украіны па Беларусі Ігар Кізім.
Свой пункт гледжання ён аргументаваў тым, што ў Беларусі “быў і застаецца адзін з найбольш адыёзных таталітарных рэжымаў”. У краіне “літаральна ўсе рашэнні дзяржаўнага значэння (і не толькі) прымаюцца адным чалавекам”. Таму, лічыць дыпламат, “гайперш ён павінен несці, у прыватнасці, крымінальную адказнасць за гэтае злачынства супраць украінскага народа. А гэтага чалавека завуць Аляксандр Лукашэнка”.
Паводле слоў Кізіма, ён схіляецца да таго, што “такой адказнасці за гэтае злачынства рэжыму не можа несці ўвесь народ”. “Юрыдычная адказнасць павінна быць “персаніфікаванай“, і гэта будзе справядліва. А вось калі браць “маральныя” аспекты, то тут, як той казаў, ёсць пэўныя пытанні”, — падкрэсліў дыпламат.
Паводле яго слоў, ёсць беларусы, якія “кожны дзень выходзяць на працу на ваенныя прадпрыемствы” або “падпісваюць кантракты з узброенымі сіламі агрэсара”. Аднак ёсць і тыя, хто “са зброяй у руках у складзе УСУ даюць адпор нашаму агульнаму ворагу — Расіі (а для нас гэта героі) або дапамагаюць Украіне іншым спосабам”.
“Я разумею “чуллівасць” гэтага пытання і што адказ не можа быць простым, — адзначыў Кізім. — Знайсці адэкватны адказ яму ў інтарэсах двух нашых народаў. Я ўпэўнены, што “паразуменне” мы знойдзем значна хутчэй, чым з рускім народам, які, атручаны вялікадзяржаўным шавінізмам (і рашызмам), не бачыць, куды яго завёў пуцінскі рэжым, і які прыйдзецца “лячыць” даволі доўгі час”.
24 лютага 2022 года Расія пачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны — найбуйнейшую ў Еўропе пасля Другой сусветнай. Рэжым Лукашэнкі надаў войску РФ тэрыторыю для нападу на суседнюю краіну зімой і вясной 2022 года.
21 ліпеня 2022 года ў інтэрв’ю французскаму інфармацыйнаму агенцтву “Франс Прэс” Лукашэнка паведаміў, што з Беларусі ва Украіну была ўведзеная 20-тысячная групоўка расейскіх войскаў.
Цягам многіх месяцаў з Беларусі вяліся абстрэлы ўкраінскіх гарадоў. На тэрыторыі краіны таксама лячылі расійскіх вайскоўцаў.
Следчыя неаднаразова прадстаўлялі звесткі, якія сведчаць пра тое, што многія беларускія прадпрыемствы актыўна займаюцца вытворчасцю на карысць расійскага вайскова-прамысловага комплексу.
18 лютага 2026 года прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў аб увядзенні санкцый супраць Лукашэнкі. Зяленскі заявіў, што Украіна “актывізуе супрацьдзеянне ўсім формам садзейнічання“ Лукашэнку “забойствам украінцаў“ і будзе “працаваць з партнёрамі так, каб гэта мела глабальны эфект“.
Паводле слоў украінскага лідара, у другой палове 2025 года на тэрыторыі Беларусі расіяне разгарнулі сістэму рэтранслятараў для кіравання ўдарнымі дронамі, што павялічыла магчымасці арміі РФ наносіць удары па паўночных абласцях Украіны.
Зяленскі даручыў уважліва вывучыць“усе схемы Аляксандра Лукашэнкі і ягоных саўдзельнікаў”.


- Палітыка
- ГрамадстваПрыродаахоўная інспекцыя ў 2025 годзе канфіскавала на 13% менш незарэгістраванай зброі, чым у 2025-мМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ГрамадстваУ 2025 годзе істотна вырасла колькасць ахвяр пры ДТЗ з жывёламі — прыродаахоўная інспекцыяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе за збыт наркотыкаў затрымана ў 6,6 раза менш падлеткаў, чым 10 гадоў тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе спынена праца 39 інтэрнэт-крам па продажы наркотыкаў — МУС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені 2026 года колькасць занятых у эканоміцы зменшылася на 1,6 тыс. — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаПяць банкаў паведамілі пра новаўвядзенні ў працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

