Мінінфарм паведаміў пра забарону кнігі вершаў, рамана Віктара Пялевіна і яшчэ 14 выданняў

26 лютага, Позірк. Аб дапаўненні 16 найменнямі спісу забароненых да распаўсюджвання ў Беларусі друкаваных выданняў паведаміла 26 лютага Міністэрства інфармацыі.
Рашэнне прынята на пашыраным пасяджэнні Рэспубліканскай камісіі па правядзенні ацэнкі сімволікі, атрыбутыкі, інфармацыйнай прадукцыі.
Мінінфарм, спасылаючыся на меркаванне “экспертнай супольнасці“, сцвярджае, што іх змест “можа нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь”.
Спіс адкрывае даступны ў тым ліку ў электронным каталогу Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі зборнік вершаў і перакладаў Уладзіміра Харошкі “Улыбка — пилигрым души”.
У пералік упершыню трапіла кніга папулярнага расійскага пісьменніка-фантаста Віктара Пялевіна. Гаворка пра напісаны ім у 2016 годзе раман “Лампа Мафусаила, или Крайняя битва чекистов с масонами“.
Другі раз трапляюць у спіс Мінінфарма, яки складаецца з 241 пазіцыі, кнігі Джона Бойна і Сяргея Кузняцова, астатнія аўтары 26 лютага ўключаныя ў яго ўпершыню.
Спіс друкаваных выданняў, якія забаронена распаўсюджваць на тэрыторыі краіны, упершыню быў апублікаваны ў лістападзе 2024 года. Яго фармаванне стала магчымым пасля набыцця моцы ў кастрычніку 2023-га змяненняў у закон аб выдавецкай справе.
Дзеючы за мяжой Беларускі ПЭН назваў спіс забароненых кніг “новай формай цэнзуры”.

- Грамадства
- ГрамадстваУ сакавіку 2024–2026 гадоў на метэастанцыях Беларусі зафіксавана амаль 700 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ Літве красавік пачаўся з абнаўлення сутачнага рэкорду спыненых спробаў парушэння мяжы з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка

