Мінск 12:29

Урад вызваліў ад ПДВ імпартнае абсталяванне і рухомы састаў для пракладкі тунэляў

Тунэлепраходчы комплекс "Алеся" на будаўніцтве метро ў Мінску
Архіўнае відэа: агенцтва "Мінск-Навіны" / стоп-кадр: "Позірк"

28 лютага, Позірк. Некаторыя віды імпартнага абсталявання і рухомага саставу для пракладкі тунэляў вызваленыя ад падатку на дададзеную вартасць, вынікае з пастановы Савета міністраў № 96 ад 27 лютага.

Дакумент, апублікаваны 28 лютага на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, дапаўняе спіс прадукцыі, якая вызваляецца ад ПДВ, калі ў Беларусі не вырабляюць яе аналагі.

Пералік дапоўнены наступнымі пазіцыямі:

  • іншыя градзірні для машыны тунэлепраходчай;
  • іншыя загрузныя прылады для машыны тунэлепраходчай;
  • іншыя машыны тунэлепраходчыя;
  • формы для ліцця мінеральных матэрыялаў для машыны тунэлепраходчай;
  • іншыя чыгуначныя лакаматывы для машыны тунэлепраходчай;
  • іншыя вагоны пасажырскія несамаходныя для машыны тунэлепраходчай;
  • іншыя вагоны грузавыя несамаходныя для машыны тунэлепраходчай.

У асноўным тунэлепраходчае абсталяванне ў Беларусі выкарыстоўваецца пры будаўніцтве метрапалітэна.

Ад ПДВ вызвалена 137 відаў імпартнай тэхнікі — ад прасаў да частак ядзерных рэактараў

8 чэрвеня, Позірк. 137 відаў імпартнага тэхналагічнага абсталявання, камплектуючых і запчастак вызвалена ад падатку на дабаўленую вартасць, вынікае з пераліку, зацверджанага пастановай Савета міністраў № 408 ад 5 чэрвеня. Пазіцыі ў дакуменце, апублікаваным 8 чэрвеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, адпавядаюць кодам таварнай …
Падзяліцца: