Ад ПДВ вызвалена 137 відаў імпартнай тэхнікі — ад прасаў да частак ядзерных рэактараў

8 чэрвеня, Позірк. 137 відаў імпартнага тэхналагічнага абсталявання, камплектуючых і запчастак вызвалена ад падатку на дабаўленую вартасць, вынікае з пераліку, зацверджанага пастановай Савета міністраў № 408 ад 5 чэрвеня.
Пазіцыі ў дакуменце, апублікаваным 8 чэрвеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, адпавядаюць кодам таварнай наменклатуры знешнеэканамічнай дзейнасці Еўразійскага эканамічнага саюза.
У пераліку пазначаныя асобныя вырабы з пластмас, абразівы, катлы, печы, часткі турбін, прывадныя рамяні, рухавікі і пнеўматычныя сілавыя ўстаноўкі, гідраўлічныя агрэгаты, розныя помпы і іх часткі, вентыляцыйнае, кампрэсарнае, ахаладжальнае абсталяванне, некаторае машыны, механізмы і абсталяванне для прамысловасці — медыцынскай, тэкстыльнай, папяровай, тытунёвай, харчовай (мукамольнай, кандытарскай, цукровай, піваварнай), цэнтры і станкі для апрацоўкі, пілы ды інш.
Звяртаюць на сябе ўвагу такія пазіцыі, якія фігуруюць у спіце, як электрапрасы, чыгуначныя лакаматывы, маторныя вагоны — пасажырскія, таварныя і багажныя, а таксама часткі ядзерных рэактараў і неапрамененыя цеплавыдзяляльныя элементы для іх.
Пастанова прынятая на падставе ўказа № 77 ад 4 сакавіка “Аб вызваленні ад падатку на дабаўленую вартасць”.
Лукашэнка вызваліў ад ПДВ імпартнае абсталяванне, якое не мае аналагаў у Беларусі
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій для замежных работнікаў перавысіла ў Беларусі 16 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаСумарная запазычанасць арганізацый з пачатку года павялічылася на 3% — да 274 млрд рублёўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУрач Салавей прадставіў "аварыйныя крокі" для аховы здароўя Беларусі, якія ўключаюць скасаванне манаполіі МінздароўяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаСістэмныя праблемы не дазваляюць Беларусі "з розумам" укараніць сістэму клініка-затратных груп — экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


