Ініцыятыва MALDZIS выкупіла праз аўкцыён у Нідэрландах складзены Іванам Насовічам слоўнік беларускай мовы

26 верасня, Позірк. “Слоўнік беларускай гаворкі” (у арыгінале — “Словарь бѣлорусскаго нарѣчія”) Івана Насовіча выкупіла праз аўкцыён у Нідэрландах ініцыятыва MALDZIS. Пра набытак абвешчана 26 верасня, у 238-ю гадавіну з дня нараджэння мовазнаўцы-лексікографа, фалькларыста і этнографа.
Ініцыятыва паведаміла, што слоўнік — “адзін з найважнейшых лексікаграфічных збораў у гісторыі беларускага мовазнаўства” — быў выдадзены Імператарскай акадэміяй навук у Санкт-Пецярбургу ў 1870 годзе.
“На момант выхаду кнігі ўлады Расійскай імперыі не прызнавалі беларускую мову асобнай, адсюль і [арыгінальная] назва. Сам Іван Насовіч — мовазнаўца, фалькларыст і этнограф — хацеў назваць сваю працу слоўнікам “крывіцкай мовы”, — гаворыцца ў паведамленні.
Кіраўнік MALDZIS Павел Мацукевіч назваў слоўнік Насовіча спробай “зафіксаваць свет, які мог знікнуць без следу”. “І хоць сам Насовіч мысліў у катэгорыях сваёй імперскай эпохі, вынік ягонай дзейнасці і да сёння працуе на беларускую будучыню. Вяртаючы гэты слоўнік у беларускі кантэкст, мы вяртаем сведчанне таго, што беларуская мова стагоддзямі была паўнавартаснай і жывой”, — адзначыў ён.
Апякун ініцыятывы Рыгор Астапеня звярнуў увагу на тое, што Насовіч “склаў інвентар беларускай мовы за паўстагоддзя да таго, як з’явілася беларуская дзяржава”. Паводле яго слоў, “на гэтым слоўніку базавалі і “Наша Ніва”, і школьная граматыка, і сама звычка грамадска-палітычнай эліты думаць пра сябе як пра народ з уласнай мовай, а не як пра ўскраіну чужой дзяржавы”.
У будучыні кніга MALDZIS мае намер перадаць слоўнік ў якасці грамадскага падарунка ў Чавускі гісторыка-краязнаўчы музей (Насовіч нарадзіўся ў вёсцы Гразіўцы Быхаўскага павета Магілёўскай губерні Расійскай імперыі — цяпер гэта тэрыторыя Чавускага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі).
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУрач Салавей прадставіў "аварыйныя крокі" для аховы здароўя Беларусі, якія ўключаюць скасаванне манаполіі МінздароўяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаСістэмныя праблемы не дазваляюць Беларусі "з розумам" укараніць сістэму клініка-затратных груп — экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПацыенты ў Беларусі не бачаць, хто атрымлівае доступ да іх даных у электроннай сістэме аховы здароўя — прадстаўніца Фонду медсалідарнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСпоўнілася паўгода з пачатку штодзённых спробаў мігрантаў трапіць у ЕС праз беларуска-латвійскую мяжу (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваДа 2032 года урачоў можа стаць больш, але "ці ператворыцца колькасць у якасць — вялікае пытанне", заяўляе экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаТурэмная медыцына павінна перайсці ад МУС да Мінздароўя, псіхолагам трэба дбайна працаваць са зняволенымі — ВялічкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства


