Беларускі МЗС не згадаў падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасці Грузіі сярод тэм, якія абмяркоўваліся кіраўнікамі знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін

26 верасня, Позірк. З ініцыятывы беларускага боку ў рамках 81-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН 25 верасня ў Нью-Ёрку адбылася сустрэча намесніка прэм’ер-міністра — міністра замежных спраў Грузіі Макі Бачарышвілі і міністра замежных спраў Беларусі Максіма Рыжанкова. Пра гэта паведамляе грузінскае знешнепалітычнае ведамства.
Перамовы былі прысвечаныя “прыярытэтным пытанням для абедзвюх краін, уключаючы гандлёва-эканамічныя стасункі“.
“Асаблівая ўвага была нададзеная важнасці падтрымкі суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Грузіі“, — адзначаецца ў прэс-рэлізе.
У інтэрпрэтацыі беларускага МЗС бакі “выказалі задавальненне прагрэсам, дасягнутым за апошнія паўтара года ў палітычным дыялогу“, “адзначылі станоўчую дынаміку гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння“, “падкрэсленая важнасць работы двухбаковай міжурадавай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве“. Міністры “абмяняліся думкамі аб сітуацыі ў рэгіёне“, “адзначаная неабходнасць працягу кантактаў на міжнародных пляцоўках”. Акрамя таго, “з задавальненнем адзначаны рост узаемных турыстычных патокаў і кантактаў паміж грамадзянамі дзвюх краін”.
Тэма тэрытарыяльнай цэласнасці Грузіі, якая не кантралюе Абхазію і Паўднёвую Асецію (лічаць сябе незалежнымі дзяржавамі, падтрымліваюцца Расіяй), у паведамленні МЗС Беларусі не згадваецца, роўна як не пазначана, з чыёй ініцыятывы адбылася сустрэча.
28 верасня 2022 года Аляксандр Лукашэнка пасля працяглага знаходжання ў Сочы і перамоваў з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным раптоўна наведаў Піцунду ў рэгіёне Абхазія і сустрэўся з яго кіраўніком Асланам Бжаніяй. Тагачасны прэзідэнт Грузіі Саламе Зурабішвілі і МЗС краіны асудзілі гэты крок.
21 лютага 2023 года Лукашэнка прыняў Бжанію ў Мінску. Кіраўнік грузінскай дзяржавы і знешнепалітычнае ведамства зноў раскрытыкавалі беларускія ўлады за падобныя кантакты ў абыход Тбілісі. Праз тыдзень пасля той сустрэчы стала вядома, што Абхазія плануе пастаўляць у Беларусь віна і іншыя тавары, а наўзамен хоча атрымліваць малочную прадукцыю.
У кастрычніку 2024 года Беларускі расследавальніцкі цэнтр паведаміў, што пасля візіту Лукашэнкі ў Піцунду падкантрольнай яму кампаніі мясцовыя ўлады выдзелілі 20 га зямлі для будаўніцтва санаторна-курортнага комплексу ў вёсцы Кындыг Ачамчырскага раёна, на беразе Чорнага мора.
Амбасадар Грузіі Георгій Саганелідзэ, які працуе ў Мінску паўтара года, апошнім часам праяўляе прыкметную публічную актыўнасць, сустракаючыся з рознымі беларускімі чыноўнікамі.
У прыватнасці, 2 верасня прайшлі яго перамовы з генеральным пракурорам, былым старшынёй Следчага камітэта, ураджэнцам Тбілісі Дзмітрыем Гарой, які, як паведамляла Генпракуратура, праінфармаваў суразмоўцу “аб стане беларуска-грузінскага ўзаемадзеяння ў галіне аказання ўзаемнай прававой дапамогі па крымінальных справах, перадачы крымінальных вытворчасцяў для ажыццяўлення пераследу, а таксама экстрадыцыі асоб, якія ўчынілі злачынствы“.
Да працы ў Беларусі ў якасці паліцэйскага аташэ амбасады Грузіі ў Мінску прыступіў Давіт Атабегашвілі, ён будзе адказваць за сувязь з сілавымі органамі Беларусі. 11 верасня амбасадар Саганелідзэ прадставіў Атабегашвілі кіраўніку беларускага МУС Івану Кубракову. Пры гэтым аб прызначэнні Атабегашвілі, які да гэтага працаваў намеснікам начальніка Упраўлення ўнутраных спраў Аджарыі (рэгіён Грузіі з адміністрацыйным цэнтрам Батумі), стала вядома яшчэ ў красавіку 2025 года. Паліцэйскага чыноўніка мясцовыя СМІ звязваюць з пераследам журналісткі Мзіі Амаглабелі.
Грузія стала адной з асноўных краін знаходжання беларусаў, якія ўцяклі ад пераследу рэжымам Лукашэнкі ў 2020 годзе і пазней. Мясцовыя ўлады не задаволілі ніводнага іх хадайніцтва аб наданні прытулку. З дэмакратычнымі сіламі Беларусі Грузія фактычна не супрацоўнічае.
25 верасня ў Арменію быў выправаджаны беларускі палітэмігрант Леў Міхееў, які пяць гадоў спрабаваў атрымаць у Грузіі там прытулак.
Гл. таксама:
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПацыенты ў Беларусі не бачаць, хто атрымлівае доступ да іх даных у электроннай сістэме аховы здароўя — прадстаўніца Фонду медсалідарнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСпоўнілася паўгода з пачатку штодзённых спробаў мігрантаў трапіць у ЕС праз беларуска-латвійскую мяжу (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваДа 2032 года урачоў можа стаць больш, але "ці ператворыцца колькасць у якасць — вялікае пытанне", заяўляе экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаТурэмная медыцына павінна перайсці ад МУС да Мінздароўя, псіхолагам трэба дбайна працаваць са зняволенымі — ВялічкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаКолькасць стратных арганізацый павялічылася за год больш чым на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць ІП працягвае змяншацца, юрыдычных асоб — расці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка



