МУС Грузіі: Міхееў не меў падстаў для міжнароднай абароны, з 29 чэрвеня быў нелегалам

26 верасня, Позірк. МУС Грузіі адрэагавала на шырокі рэзананс, які атрымала выправаджэнне з краіны ў Арменію беларускага палітуцекача Льва Міхеева.
Апублікаваную інфармацыю пра яго ведамства назвала “скажонай і няправільна вытлумачанай”.
“Па-першае, мы хацелі б удакладніць, што ў Дэпартаменце міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў стасункі з замежным грамадзянінам, які не размаўляе па-грузінску, ажыццяўляецца з удзелам перакладчыка. У прыватнасці, у працэсе азнаямлення асобы з дакументамі і іх падпісання адпаведная інфармацыя перакладаецца і тлумачыцца на зразумелай яму мове. Адпаведна, распаўсюджаная інфармацыя аб тым, што Льва Міхеева прымушалі падпісваць дакументы, складзеныя на грузінскай мове, якія былі яму незразумелыя, без надання яму якой-небудзь інфармацыі пра іх змест, не адпавядае рэчаіснасці“, — гаворыцца ў заяве ведамства (раней у каментары “Позірку“ Міхееў заявіў, што перакладчык быў, але сэнс папер на грузінскай мове, прадстаўленых для падпісання, застаўся незразумелым).
Паводле сцвярджэння МУС, перад падпісаннем дакументаў Міхееву “была нададзеная адпаведная інфармацыя праз перакладчыка, і яму быў растлумачаны іх змест”.
“Мы таксама хацелі б удакладніць, што перавозка замежных грамадзян да адпаведнага пагранічнага пункта ажыццяўляецца спецыяльна выдзеленымі транспартнымі сродкамі суправаджэння. Льва Міхеева перавозілі непасрэдна на аўтамабілі маркі “Івека” 2025 года выпуску”, — адзначаецца ў рэлізе (беларус назваў аўтамабіль аўтазакам).
МУС паведамляе, што Міхееў звярнуўся ў Дэпартамент міграцыі з просьбай даць міжнародную абарону ў 2021 годзе, звязаў гэта з “палітычнай дзейнасцю ў Рэспубліцы Беларусь“.
Дэпартамент міграцыі “разгледзеў справу ў адпаведнасці са стандартамі, устаноўленымі законам Грузіі аб міжнароднай абароне, і 27 верасня 2024 года адмовіў Льву Міхееву ў наданні міжнароднай абароны, паколькі, згодна з рашэннем дэпартамента, не было законных падстаў для надання прадугледжанага законам статусу“.
Міхееў “абскардзіў гэтае рашэнне ў тбіліскім гарадскім і апеляцыйным судах”. “Абодва суды пакінулі ў моцы рашэнне Дэпартамента міграцыі. Адпаведна, з 29 чэрвеня 2026 года Леў Міхееў больш не лічыўся просьбітам прытулку ў Грузіі“, — аргументавала МУС статус Міхеева як нелегала.
25 верасня супрацоўнікі Дэпартамента “выявілі Льва Міхеева, грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, які знаходзіцца ў краіне без законных падстаў“ (паводле слоў Міхеева, ён прыйшоў у рэгіянальнае аддзяленне дэпартамента сам, атрымліваць новую ID-карту, аб судовым рашэнні ён не ведаў).
Палітуцякач “быў затрыманы і змешчаны ў часовы цэнтр размяшчэння Дэпартамента міграцыі з мэтай наступнай высылкі“. “Пасля затрымання супрацоўнікам Дэпартамента міграцыі з удзелам перакладчыка быў растлумачаны яго прававы статус, у тым ліку той факт, што ён знаходзіцца ў краіне без законных падстаў. Акрамя таго, яму была дадзеная магчымасць добраахвотна пакінуць Грузію ў любым кірунку паводле свайго выбару. Леў Міхееў скарыстаўся прадстаўленай законам магчымасцю і пакінуў Грузію, накіраваўшыся ў бяспечную трэцюю краіну“, — заявіла МУС (паводле слоў Міхеева, яму прапанавалі два варыянты: “выкінуць у кайданках з Грузіі“ або добраахвотна яе пакінуць, самому выбраўшы, куды ехаць, нават у Беларусь.).
Актывіст абраў Арменію. Там ён быў затрыманы на запыт Мінска (яго імя фігуруе ў агульнай базе вышуку краін СНД, куды не ўваходзіць Грузія), але неўзабаве адпушчаны, бо Ерэван не выдае замежнікаў, якія пераследуюцца з палітычных матываў.
Грузія адхіляе ўсе хадайніцтвы грамадзян Беларусі аб прадастаўленні прытулку. Краінай 14 гадоў кіруе партыя “Грузінская мара” прарасейскага алігарха Бідзіны Іванішвілі. У апошні час Мінск і Тбілісі прыкметна актывізавалі публічнае супрацоўніцтва, у т.л. па лініі сілавых ведамстваў.
Раней па тэме:
Леў Міхееў: У Арменіі разумеюць палітычны характар пераследу, у Грузіі — бяспраўе і прыніжэнне


- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУрач Салавей прадставіў "аварыйныя крокі" для аховы здароўя Беларусі, якія ўключаюць скасаванне манаполіі МінздароўяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаСістэмныя праблемы не дазваляюць Беларусі "з розумам" укараніць сістэму клініка-затратных груп — экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПацыенты ў Беларусі не бачаць, хто атрымлівае доступ да іх даных у электроннай сістэме аховы здароўя — прадстаўніца Фонду медсалідарнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСпоўнілася паўгода з пачатку штодзённых спробаў мігрантаў трапіць у ЕС праз беларуска-латвійскую мяжу (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваДа 2032 года урачоў можа стаць больш, але "ці ператворыцца колькасць у якасць — вялікае пытанне", заяўляе экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаТурэмная медыцына павінна перайсці ад МУС да Мінздароўя, псіхолагам трэба дбайна працаваць са зняволенымі — ВялічкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаКолькасць стратных арганізацый павялічылася за год больш чым на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка

