Кіраўнік памежнай службы Латвіі заявіў пра наўмыснае пашкоджанне абсталявання відэаназірання на ўсходняй мяжы

26 верасня, Позірк. Мэтанакіраваныя пашкоджанні элементаў інфраструктуры аўтаматызаванага назірання, якая ствараецца на ўсходняй мяжы Латвіі, фіксуе Дзяржаўная памежная ахова гэтай балтыйскай краіны. Гаворка пра апоры відэаназірання, размеркавальныя шафы, кабелі.
Ведамства лічыць, што падобнымі “ўсё больш агрэсіўнымі і прадуманымі” метадамі, якія “выкарыстоўваюць парушальнікі і падтрымліваюць рэжымы суседніх дзяржаў”, чыніцца спроба “перашкодзіць укараненню тэхналагічнай інфраструктуры і адтэрмінаваць стварэнне будучай інтэлектуальнай сістэмы”.
“Наўмыснае пашкоджанне абсталявання відэаназірання і кабеляў — не выпадковы вандалізм, а мэтанакіраваныя дзеянні з мэтай перашкодзіць назіранню за мяжой і замарудзіць укараненне тэхналогій, — заявіў начальнік Дзяржпагранаховы Гунціс Пуятс. — Такія спробы нас не спыняць. Пашкоджанні аператыўна выпраўляюцца, умацаванне ўсходняй мяжы працягваецца. Кожны ўладкаваны і аснашчаны тэхналогіямі кіламетр мяжы падвышае нашу здольнасць своечасова выяўляць пагрозы і абараняць знешнюю мяжу Латвіі і ўсяго Еўрасаюза”.
Памежная служба адзначыла, што, “нягледзячы на наўмысныя правакацыі, якія падтрымліваюцца дзяржавай-агрэсарам, і выпрабаванні, выкліканыя стыхіяй”, адхіленняў ад графіка рэалізацыі праекта на мяжы з Беларуссю і Расіяй у трэцім квартале няма.
Паводле інфармацыі ведамства, на латвійска-беларускай мяжы ў рамках першай чаргі будаўніцтва (113 кіламетраў) “работы завершаныя на васьмі з адзінаццаці ўчасткаў”; тэхналагічнымі рашэннямі аснашчана 81,7 км, або 72,3%. На астатняй частцы “праводзяцца заключныя выпрабаванні”.
У рамках другой чаргі (60 км) уведзена ў эксплуатацыю 19,9 км, або 33,2%. На астатняй тэрыторыі “работы фактычна завершаныя, ідзе ўзгадненне выканаўчай дакументацыі”.
За 25 дзён верасня Латвія спыніла роўна 1 тыс. спробаў мігрантаў нелегальна перайсці мяжу з тэрыторыі Беларусі, паказаў праведзены “Позіркам” аналіз штодзённа абнаўляльных даных Дзяржаўнай памежнай аховы. Ад пачатку года такіх спробаў было прадухілена 11,4 тыс.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС цягнецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія пагранічнікі не будуць спыняць нелегальных мігрантаў, якія накіроўваюцца ў Еўрасаюз праз Беларусь, бо тых туды нібыта “паклікалі”, а сам ЕС “душыць” Мінск санкцыямі.
Споўнілася паўгода з пачатку штодзённых спробаў мігрантаў трапіць у ЕС праз беларуска-латвійскую мяжу


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа два дні Літва зафіксавала больш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым за папярэднія тры тыдні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа два месяцы колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася ў Беларусі на 22,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаГенсак Кангрэса мясцовых уладаў лічыць магчымым збліжэнне беларускіх дэмсілаў і Украіны на рэгіянальным узроўні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць пабудаваных кватэр зменшылася амаль на чвэрць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства

