Мінск 14:41

У 54-гадовай жыхаркі Рэчыцы канфіскавана 5 кг насваю

27 верасня, Позірк. Пра затрыманне 54-гадовай жыхаркі Рэчыцы (Гомельская вобласць) паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў.

“Па месцы жыхарства жанчыны выяўлена і канфіскавана больш за 5 кг некурыльнага тытунёвага вырабу насвай, прызначанага для далейшай рэалізацыі. Фігурантцы пагражае буйны штраф або адміністрацыйны арышт”, — гаворыцца ў паведамленні.

Ведамства нагадала, што ў Беларусі забароненыя вытворчасць і абарот некурыльных тытунёвых вырабаў, вырабленых з тытуню і шчолачнага кампанента.

Гл. таксама:

На дачы ў Гродзенскай вобласці канфіскавана амаль 100 кг насваю з “суседняй краіны”

Жыхар Гродзенскага раёна паўторна прыцягнуты да адказнасці за продаж насваю

У жыхара Жлобіна канфіскавана больш за 5 кг насваю

Падзяліцца: