Жыхар Гродзенскага раёна паўторна прыцягнуты да адказнасці за продаж насваю
3 траўня, Позірк. Аб прыцягненні да адказнасці 38-гадовага жыхара Гродзенскага раёна, які “трапіўся на продажы насваю паўторна”, паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў.
Дома ў мужчыны, як адзначаецца, “выяўлена і канфіскавана 5 кг некурыльнага тытунёвага вырабу насвай”.
“Тавар” мужчына самастойна прывёз з суседняй краіны для далейшай рэалізацыі”, — гаворыцца ў паведамленні.
У дачыненні да фігуранта складзены адміністрацыйны матэрыял.
“Раней ён ужо трапляў у поле зроку міліцыі за аналагічнае дзеянне”, — паведаміла ведамства.
МУС нагадала, што ў Беларусі забароненыя вытворчасць і абарот некурыльных тытунёвых вырабаў, вырабленых з тытуню і шчолачнага кампанента.
29 сакавіка паведамлялася аб выяўленні ў 34-гадовага жыхара Гродзенскага раёна 10 кг насваю.
“Устаноўлена, што “тавар” мужчына замовіў у суседняй краіне. Частка партыі прызначалася для рэалізацыі, астатняе — для асабістага спажывання”, — адзначала МУС.
У дачыненні да парушальніка быў складзены адміністрацыйны пратакол. Заяўлялася, што раней мужчына “неаднаразова трапляў у поле зроку міліцыянтаў за аналагічныя дзеянні”.
Гл. таксама:
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаАктыўнасць нелегальных мігрантаў ля мяжы Беларусі з ЕС у красавіку вырасла ў 4 разы ў параўнанні з сакавіком (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР па патанненні долара ў красавіку, чацвёртае — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ красавіку Латвія спыніла ў 5,3 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь першы квартал (удакладнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка


