Мінск 03:38

У першы дзень вясны на беларускіх метэастанцыях зафіксавана больш за 20 тэмпературных рэкордаў

Ілюстрацыя: "Позірк"

2 сакавіка, Позірк. 23 тэмпературныя рэкорды абнавіліся на метэастанцыях краіны 1 сакавіка, сведчыць праведзены Позіркам параўнальны аналіз аператыўных і даступных архіўных звестак Белгідрамета.

Найцяплей было на паўднёвым захадзе і паўночным усходзе, пры гэтым у паўночна-ўсходніх раёнах захоўваецца значнае снежнае покрыва (на раніцу 1 сакавіка да 41 см у Верхнядзвінску), якое астуджае паветра, тады як на паўднёвым захадзе снег растаў. На некаторых станцыях экстрэмуму перавышаныя на 5-6 градусаў.

Максімум адзначаны ў Бярэзінскім запаведніку — 13,3 градуса вышэй за нуль. Гэта на 5,1 градуса больш за папярэдні лакальны рэкорд, які пратрымаўся 31 год.

Самаму старому перапісанаму максімуму 67 гадоў — столькі ён пратрымаўся ў Пружанах (11,8 супраць 11,4 у 1959 годзе).

У Мінску экстрэмум таксама перакрыты (8,9 супраць 8,3 у 1989 годзе).

Абсалютны максімум для ўсёй краіны выстаяў (14,1 градуса 1 сакавіка 1989 у Лельчыцах), хоць Белгідрамет прагназаваў да 15 градусаў (на поўдні).

Напярэдадні, у апошні дзень агулам халоднай каляндарнай зімы, тэмпературныя рэкорды абнавіліся на 6 метэастанцыях.

Іншыя падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: