Прагаласаваць за новы склад КР можна будзе з пратэрмінаваным “сінім” пашпартам і “пашпартам новай Беларусі”

2 сакавіка, Позірк. Прагаласаваць за новы склад Каардынацыйнай рады (КР) можна будзе не толькі з дзейным, але і з пратэрмінаваным “сінім” пашпартам, а таксама з “пашпартам новай Беларусі”. Такое рашэнне прыняла выбарчая камісія на пасяджэнні 2 сакавіка.
“Мы ставілі мэтай абавязкова даць прагаласаваць тым беларусам, якія зараз знаходзяцца без пашпартоў, таму што яны зусім нядаўна былі звольненыя з беларускіх турмаў і дэпартаваныя прымусова, у большасці без дакументаў”, — патлумачыла старшыня камісіі Алена Прыходзька рашэнне аб уключэнні “пашпарта новай Беларусі” ў пералік дакументаў для галасавання.
Выбары ў КР 4-га склікання адбудуцца з 11 да 17 траўня 2026 года. Падаваць дакументы на рэгістрацыю можна з 10 да 31 сакавіка. У гэты ж перыяд камісія будзе выносіць рашэнні аб рэгістрацыі.
Як паведамляе КР, на пасяджэнні таксама разгледжана “тэхнічнае заданне для лічбавай платформы для галасавання”, “асаблівую ўвагу надалі пытанню абмежавання доступу чальцоў выбарчай камісіі да персанальнай інфармацыі выбаршчыкаў”.
Гл. таксама:
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ лютым суседнія краіны ЕС зафіксавалі ў 3,5 раза больш спробаў незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі, чым у студзені (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў лютым вырас на 0,38%, з пачатку года — знізіўся на 2,55% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка


