Урад прапануе ўключыць у спіс ЮНЕСКО беларускія “стравы з таркаванай бульбы”

4 сакавіка, Позірк. Савет міністраў прапанаваў уключыць “Стравы з таркаванай бульбы — традыцыі прыгатавання і ўжывання ў Беларусі” ў рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКО.
Прэс-служба ўрада паведамляе, што “традыцыі прыгатавання страў з таркаванай бульбы (у першую чаргу дранікаў, бульбяных бліноў і бабкі) даўно сталі гастранамічным брэндам Беларусі”, прадстаўленым ва ўсіх шасці абласцях.
Адзначаецца, што з 2022 года гэтыя традыцыі ўключаныя ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі (зафіксавана больш за 370 “носьбітаў” з 73 раёнаў і 235 народных рэцэптаў “страў з таркаванай бульбы”).
Міністэрства культуры павінна накіраваць прапанову ў ЮНЕСКО да канца сакавіка.
Улады мяркуюць, што ўключэнне гэтай пазіцыі ў сусветны спіс “будзе садзейнічаць пашырэнню інфармацыі пра Беларусь як дзяржаву, у якой захоўваюцца нацыянальныя культурныя традыцыі, а таксама павелічэнню турыстычнай прывабнасці краіны і развіццю гастранамічнага турызму”.
На сённяшні дзень у спісах нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКО налічваецца сем беларускіх элементаў:
- Неглюбская тэкстыльная традыцыя (Веткаўскі раён Гомельскай вобласці);
- святочны калядны абрад “Калядныя цары” ў вёсцы Семежава (Капыльскі раён, Мінская вобласць);
- урачыстасць у гонар ушанавання Абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у вёсцы Будслаў (Мядзельскі раён, Мінская вобласць);
- “Юр’еўскі карагод” у вёсцы Пагост (Жыткавіцкі раён Гомельскай вобласці);
- “Культура бортніцтва”;
- “Саломапляценне Беларусі: мастацтва, рамяство, уменні”;
- “Выцінанка — традыцыйнае мастацтва выразання з паперы ў Беларусі”.
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка



