Мінск 17:53

Долар і еўра патаннелі на біржавых таргах 4 сакавіка

Ілюстрацыйнае фота: Omid Armin / unsplash.com

4 сакавіка, Позірк. Амерыканская і агульная еўрапейская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 4 сакавіка 2026 года.

Курс долара знізіўся да 2,8891 рубля (-0,02%; -0,0005), еўра — да 3,3518 (-0,32%; -0,0106).

Расійскі рубель падаражэў да 3,7458 за 100 (+0,05%; +0,002), юань — да 4,2093 за 10 (+0,09%; +0,0036).

На мінулым працоўным тыдні (23–27 лютага) выраслі каціроўкі ўсіх названых валют: долара — на 0,06% (з 2,8518 да 2,8536), еўра — на 0,44% (з 3,3601 да 3,375), юаня — на 1,9% (з 4,1357 да 4,2142 за 10), расійскага рубля — на 0,48% (з 3,7309 да 3,7489 за 100).

Беларусь стала лідарам на тэрыторыі былога СССР у патанненні долара ў 2026 годзе, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2025 года і 28 лютага 2026-га.

За два месяцы афіцыйны курс амерыканскай валюты знізіўся на 1,74% (з 2,9027 да 2,8523 рубля).

Падзяліцца: