78-гадовая жанчына загінула ў Чэрвені пасля падзення ў калодзеж

5 сакавіка, Позірк. Пра гібель у Чэрвені (Мінская вобласць) 78-гадовай жанчыны паведамляе Следчы камітэт.
Паводле папярэдніх звестак, 4 сакавіка каля 13 гадзін пенсіянерка з інваліднасцю па зроку ўпала ў калодзеж паблізу прыватнага дома па вуліцы Камарова.
“Ратавальнікі аператыўна прыбылі і дасталі пенсіянерку, аднак яна памерла да прыезду медыкаў”, — адзначае СК.
На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група.
“Праведзены агляд, канфіскаваныя ўзоры вады. Апытаныя відавочцы, прызначаныя неабходныя экспертныя даследаванні, у тым ліку судова-медыцынская экспертыза для ўстанаўлення дакладнай прычыны смерці. Папярэдняя прычына — спыненне сэрца”, — гаворыцца ў паведамленні.
Сцвярджаецца, што металічны люк на калодзежы адсутнічаў. Глыбіня збудаванні складае 2,2 метра, узровень вады — 1,38 метра ад паверхні.
Ведамства абяцае ўстанавіць усе абставіны здарэння.
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаУ Пакістане не знайшлося тых, хто жадае працаваць на будоўлях у Беларусі, шукаюць кадры для швейнай вытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства



