З 2020 года мінімум 1.917 жанчын асуджана па палітычна матываваных крымінальных справах — праваабаронцы

8 сакавіка, Позірк. На 8 сакавіка 2026 года ў Беларусі налічваецца 164 жанчыны-палітзняволеныя, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Паводле даных праваабаронцаў, з 2020 года не менш за 1.917 жанчын было асуджана па палітычна матываваных крымінальных справах.
Мінімум 881 жанчына прыгавораная да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (ПУАТ), 469 — да пазбаўлення волі, 75 — да абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ, 7 прызначана прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары.
Не менш за 15 жанчын маюць у няволі сур’ёзныя праблемы са здароўем.
Адзначаецца, што не менш за 9.400 жанчын сутыкнуліся з адміністрацыйным палітычным пераследам — арыштамі і штрафамі.
Крымінальнаму пераследу з пачатку 2020 года падвергнулася 40 шматдзетных маці, 62 жанчыны з сур’ёзнымі праблемамі са здароўем, 82 жанчыны пенсійнага ўзросту, а таксама не менш за 29 жанчын з замежным грамадзянствам.
38 жанчын прымусова выправаджана з Беларусі, 58 — асуджана завочна.
113 жанчын уключаныя ў пералік асоб, якія маюць дачыненне да “тэрарыстычнай дзейнасці”.
Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца дагэтуль. На 8 сакавіка 2026 года ў краіне 1.140 палітвязняў.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 9 сакавіка — 10 траўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства



