Вільнюс разглядае “захады ў адказ” супраць Мінска праз захраслыя ў Беларусі літоўскія грузавікі — парламентарый

10 сакавіка, Позірк. Вільнюс разглядае “захады ў адказ” у дачыненні да Мінска, паколькі рэжым Аляксандра Лукашэнкі “па-ранейшаму не выпускае” з Беларусі літоўскія транспартныя сродкі, заявіў 10 сакавіка ў эфіры LRT старшыня Камітэта па замежных справах Сейма Літвы Рэмігіюс Матузас.
Раней агенцтва BNS паведамляла пра занепакоенасць перавозчыкаў тым, што 10 сакавіка, пасля заканчэння чатырохмесячнага тэрміну, літоўскія грузавікі, размешчаныя на спецпляцоўках у Беларусі, могуць пачаць канфіскоўваць. Кіраўнік Альянсу міжнароднай транспартнай лагістыкі (TTLA) Павілас Дрыжас заявіў, што наконт канфіскацый “паступаюць розныя сігналы”: “Адзін канал сігналаў кажа, што канфіскацыі ўжо пачаліся, іншыя каналы сцвярджаюць, што яшчэ не. З гэтымі краінамі можна чакаць усяго. [Мы не маем афіцыйнага пацверджання, што нешта можа пачацца сёння”.
Матузас канстатаваў, што ад беларускага боку афіцыйнага тлумачэння наконт грузавікоў пакуль не паступала. Паводле яго слоў, міжнародныя арганізацыі ўжо ведаюць пра сітуацыю з транспартнымі сродкамі; Літва спадзяецца “чыніць ціск на Мінск праз саюзнікаў, перш за ўсё ЗША”.
“Гэтыя сцэнарыі — гэта меры ў адказ для Беларусі, ціск праз нашых партнёраў, асабліва цяпер. Вядуцца перамовы ЗША і Беларусі пра вызваленне зняволеных, ЗША скасавалі некаторыя санкцыі, <…> Беларусь па-ранейшаму хоча зняцця санкцый. <…> Мы не апускаем рукі і паводле іншых сцэнарыяў, якія я сёння публічна таксама не хацеў бы раскрываць”, — заявіў парламентарый.
Увосені 2025 года Вільнюс на тры тыдні закрыў два пункты пропуску, дамагаючыся такім чынам рэакцыі Мінска на масавы прылёт з Беларусі паветраных шароў з кантрабандай, якія перашкаджалі ў тым ліку грамадзянскай авіяцыі Літвы. За гэты час рэжым Лукашэнкі пастрожыў правілы знаходжання ў краіне літоўскага грузавога транспарту, увязаўшы іх з працай пунктаў пропуску. Нягледзячы на тое, што мяжа пасля была адкрытая, вялікая колькасць транспартных сродкаў так і засталася на прыгранічных спецпляцоўках — платных. Літоўскія перавозчыкі заяўляюць пра шматмільённыя страты.

- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваПраз снежную і марозную зіму вясновае разводдзе чакаецца вышэй, чым у апошнія гады — БелгідраметМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаІнфляцыя ў лютым склала 0,6%, ад пачатку года цэны выраслі на 1% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 7–9 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка


