За апошнія дні з Грузіі выслана 74 замежнікі, сярод іх маюцца беларусы

10 сакавіка, Позірк. За апошнія дні з Грузіі высланыя 74 замежнікі, паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў гэтай дзяржавы.
Паводле інфармацыі ведамства, у выніку “комплексных мерапрыемстваў” Дэпартамента міграцыі МУС, з краіны былі высланыя грамадзяне Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Егіпета, Іарданіі, Індыі, Казахстана, Кітая, Нігерыі, Расіі, Туркменістана, Турцыі, Узбекістана і Чэхіі. Прычына, а таксама тое, колькі менавіта прадстаўнікоў кожнай згаданай краіны было выслана, не ўдакладняецца.
“У адпаведнасці з дзейным заканадаўствам, выправаджаным асобам было забаронена ўязджаць у краіну”, — гаворыцца ў паведамленні.
Паводле інфармацыі агенцтва “Навіны-Грузія”, мерапрыемствы праводзіліся на працягу двух апошніх дзён. Медыя адзначае, што на 13-м годзе знаходжання ва ўладзе партыі “Грузінская мара” сфармаваны ёю ўрад “разгарнуў актыўную барацьбу з нелегальнымі мігрантамі”.
“У краіне пастрожылі міграцыйнае заканадаўства, спрасціўшы працэдуры дэпартацыі, а таксама вобшуку месцаў жыхарства і працы мігрантаў, з вясны замежнікі не могуць працаваць у Грузіі без адмысловага дазволу, — звярнула ўвагу СМІ. — У 2025 годзе за парушэнне міграцыйнага заканадаўства з краіны выслалі больш за 1,3 тыс. замежнікаў — гэта абсалютны рэкорд апошніх гадоў. Улады абяцаюць, што колькасць дэпартацый павялічыцца яшчэ больш. Паводле іх ацэнак, цяпер на тэрыторыі краіны нелегальна знаходзяцца да 20 тыс. замежных грамадзян. Паводле апошніх заяў урада, колькасць дэпартаваных замежнікаў дасягне 4 тыс. штогод”.
Сёлета 25 лютага МУС Грузіі паведаміла пра выправаджэнне за некалькі папярэдніх дзён 85 замежных грамадзян, сярод якіх таксама былі беларусы.
У 2025 годзе грузінскія ўлады выслалі шэсць беларускіх грамадзян — гэта рэкорд апошніх сямі гадоў (статыстыка даступная з 2019-га).
7 лютага дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская на слуханнях у Каардынацыйнай радзе прызнала складанае становішча беларускіх уцекачоў у Грузіі — улады краіны не будуць даваць ім міжнародную абарону, выдаваць замест пратэрмінаваных пашпартоў іншыя дакументы.

- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваПраз снежную і марозную зіму вясновае разводдзе чакаецца вышэй, чым у апошнія гады — БелгідраметМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаІнфляцыя ў лютым склала 0,6%, ад пачатку года цэны выраслі на 1% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 7–9 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка


