Мінск 17:31

У яры пад Стоўбцамі знойдзены труп мужчыны са слядамі гвалтоўнай смерці — ДКСЭ

Фота: ДКСЭ

10 сакавіка, Позірк. Пра выяўленне ў яры ў Стаўбцоўскім раёне трупа мужчыны са слядамі гвалтоўнай смерці паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз (ДКСЭ).

Цела выяўлена 9 сакавіка, адзначаецца, што “на галаве загінулага меліся шматлікія цялесныя пашкоджанні”.

“Следча-аператыўнай групай з удзелам спецыялістаў упраўлення ДКСЭ па Мінскай вобласці праведзены агляд месца здарэння, канфіскаваны аб’екты для правядзення далейшых даследаванняў з мэтай устанаўлення абставін гібелі мужчыны, у тым ліку дакладнай прычыны яго смерці”, — гаворыцца ў паведамленні.

Падкрэсліваецца, што “з мэтай каардынацыі работы” экспертаў на месца здарэння выязджаў кіраўнік ДКСЭ па Мінскай вобласці Андрэй Харчанка, а таксама яго намеснік Уладзімір Гіпчык.

Распачата крымінальная справа.

Падзяліцца: