Мінск 12:13

У Мінску ў ДТЗ пацярпелі жанчына і шасцігадовае дзіця

Фота: УДАІ Мінгарвыканкама

11 сакавіка, Позірк. 33-гадовая жанчына і шасцігадовае дзіця пацярпелі ў дарожна-транспартным здарэнні, паведамляе УДАІ Мінгарвыканкама.

ДТЗ адбылося ўвечары 10 сакавіка. На скрыжаванні вуліц Дамашэўскай і Маскоўскай сутыкнуліся аўтамабілі Peugeot і Hongqi.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 56-гадовая кіроўца Peugeot “ажыццявіла паварот налева ў месцы, дзе гэта забаронена, не даўшы перавагу Hongqi, які рухаўся ў сустрэчным кірунку”.

Пацярпелыя — пасажыры Peugeot — дастаўленыя ва ўстанову аховы здароўя для абследавання.

На месцы здарэння працавалі супрацоўнікі ДАІ Маскоўскага РУУС Мінска.

На 6%, паводле папярэдніх звестак, скарацілася ў 2025 годзе агульная колькасць дарожна-транспартных здарэнняў у Беларусі. Пра гэта паведаміў у эфіры тэлеканала СТБ 4 студзеня начальнік галоўнага ўпраўлення ДАІ МУС Віктар Ротчанкаў.

Паводле яго слоў, на 9% знізілася колькасць аварый з пацярпелымі, колькасць загінулых зменшылася на 17, з 434 да 417, аднак пры гэтым узрасла колькасць загінулых матацыклістаў (колькасць не была названа).

Гл. таксама:

9-гадовае дзіця пацярпела ў ДТЗ у Гродне

У выніку ДТЗ пад Мінскам шпіталізаваныя дарослы і дзіця

У ДТЗ у Рэчыцкім раёне загінулі два чалавекі, у тым ліку дзіця

Сямігадовае дзіця шпіталізаванае пасля ДТЗ у Брэсце — яго збіў аўтамабіль

Падзяліцца: