Мінск 12:15

МНС за мінулыя суткі ліквідавала 2 лясныя пажары і 13 узгаранняў травы і хмызняку

Ілюстрацыя: "Позірк"

12 сакавіка, Позірк. Два лясныя пажары на агульнай плошчы 0,5 га і 13 узгаранняў травы і хмызняку га плошчы 5,289 га ліквідавана за мінулыя дзяжурныя суткі (з 6 гадзін 11 сакавіка да 6 гадзін 12 сакавіка), паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях (МНС).

Лясныя пажары здарыліся ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці, іх ліквідавалі работнікі Мінлясгаса.

Усяго, паводле інфармацыі МНС, за суткі адбылося 19 пажараў, з пачатку 2026 года — 1.862 (на 22% больш, чым за аналагічны леташні перыяд).

МНС пачало фіксаваць першыя сёлета ландшафтныя пажары ў пачатку сакавіка, усе — у Брэсцкай вобласці, дзе ўжо сышоў снег. На раніцу 12 сакавіка снежнае покрыва захоўваецца ў паўночна-ўсходняй палове краіны.

Падзяліцца: