Мінск 15:04

Да 2030 года плануецца адрамантаваць 25 тыс. км дарог — Мінтранс

Архіўнае фота: "Позірк"

12 сакавіка, Позірк. Аб’ём фінансавання дзяржаўнай праграмы “Дарогі Беларусі” на бліжэйшыя пяць гадоў, да 2030 года, складае каля 19 млрд рублёў, паведаміў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аўтамабільных дарог Міністэрства транспарту і камунікацый Сяргей Лявончык на прэс-канферэнцыі 12 сакавіка.

“У асноўным — 18 млрд рублёў — гэта сродкі з рэспубліканскага бюджэту. Мы разлічваем адрамантаваць і рэканструяваць не менш за 25 тыс. км аўтамабільных дарог агульнага карыстання”, — адзначыў чыноўнік.

Паводле яго слоў, гэта амаль у 1,5 раза больш за аб’ёмы, выкананыя ў мінулай пяцігодцы.

Рэканструкцыя дарог праводзіцца з выкарыстаннем цэменту і бетону, сказаў Лявончык.

Таксама “вялікае значэнне” будзе надавацца мастам, якіх у краіне эксплуатуецца больш за 5 тыс.

Больш падрабязнасцяў даступна падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: