На Канферэнцыі ААН па раззбраенні Бельская апраўдвала размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі “крызісам бяспекі” і “напружанасцю”

12 сакавіка, Позірк. Беларусь “вымушаная рабіць дадатковыя захады па гарантаванні нацыянальнай бяспекі, уключаючы размяшчэнне расійскай ТЯЗ” (тактычнай ядзернай зброі), заявіла на сесіі Канферэнцыі ААН па раззбраенні, якая праходзіць гэтымі днямі ў Жэневе (Швейцарыя), прадстаўніца афіцыйнага Мінска Ларыса Бельская.
На гэта, паводле сцвярджэння пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе, краіну вымусілі пайсці “крызіс нарматыўных і інстытуцыйных асноў архітэктуры еўрапейскай бяспекі”, а таксама “эскалацыя ваенна-палітычнай напружанасці ў рэгіёне”.
“Паслабленне стратэгічнай прадказальнасці становіцца важным фактарам новай ядзернай гонкі ўзбраенняў, — цытуе дыпламата прэс-служба МЗС. — Упершыню з пачатку 1970-х гадоў паміж дзвюма найбуйнейшымі ядзернымі дзяржавамі не засталося юрыдычна абавязвальных абмежаванняў на стратэгічныя наступальныя ўзбраенні”.
“Праблема не толькі юрыдычная. Гэтыя рэжымы кантролю стваралі ў дзяржаў звычку да праверкі, апавяшчэнняў, інспекцый і прафесійнага дыялогу нават у перыяды рознагалоссяў. Сёння пытанні ядзернай бяспекі не проста востра пераплеценыя з праблемамі геапалітычнага саперніцтва і ідэалагічных рознагалоссяў — яны становяцца ўсё больш падпарадкаваныя ім”, — дадала яна.
Бельская заявіла, што сёння “ніхто не мае чароўнага рэцэпта, як прадухіліць гонку ядзерных узбраенняў і трывала стаць на шлях ядзернага раззбраення”, аднак, на яе думку “ўсе разумеюць неабходнасць сумесных намаганняў на гэтым напрамку”.
“Вакуум супрацы і даверу, што цяпер узнік, не мусіць замацавацца як новая норма”, — сказала дыпламат.
Варта адзначыць, што прадстаўніца Мінска не згадала, што “крызіс еўрапейскай бяспекі” і “напружанасць” у рэгіёне ўзніклі пасля таго, як Расія ў лютым 2022 года развязала поўнамаштабную вайну супраць Украіны, выкарыстаўшы пры гэтым у тым ліку беларускую тэрыторыю.
На пачатку сакавіка прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон абвясціў пра абнаўленне ядзернай дактрыны сваёй краіны і паведаміў, што распарадзіўся павялічыць арсенал ядзерных боегаловак. Паводле яго слоў, да прапанаванай Парыжам сістэмы ядзернага стрымлівання далучыліся Бельгія, Вялікабрытанія, Германія, Грэцыя, Данія, Нідэрланды, Польшча і Швецыя. Гэтыя краіны атрымаюць магчымасць размяшчаць на сваёй тэрыторыі французскія стратэгічныя паветраныя сілы, што дасць магчымасць тым распаўсюдзіцца “па ўсім еўрапейскім кантыненце”.
Праз некалькі дзён міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс заявіў, што краіны Еўропы мусяць абмяркоўваць развіццё сістэмы ядзернага стрымлівання, назваўшы адной з прычын пагрозу з боку Беларусі і Расіі, у прыватнасці наяўнасць у Калінінградскай вобласці РФ і на беларускай тэрыторыі “расійскіх тактычных ядзерных сіл”.
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін у рамках пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы 6 снежня 2024 года ў Мінску падпісалі дагавор аб гарантыях бяспекі. Прэзідэнт РФ тады заявіў, што дакумент “вызначае ўзаемныя саюзніцкія абавязацельствы па забеспячэнні абароны, абарону суверэнітэту, незалежнасці і канстытуцыйнага ладу” дзвюх краін. Паводле яго слоў, таксама гаворка ідзе пра “цэласнасць і недатыкальнасць тэрыторыі і знешняй мяжы Саюзнай дзяржавы, прычым з задзейнічаннем усіх існых сіл і сродкаў”.
Пуцін тады ў чарговы раз нагадаў, што “гаворка ў тым ліку ідзе і пра расійскую тактычную ядзерную зброю” (ТЯЗ), размешчанную, як было заяўлена, “на прапанову” Лукашэнкі на тэрыторыі Беларусі. Ён зноў паўтарыў тэзу пра магчымасць выкарыстання ТЯЗ “у абарончых мэтах у адказ на магчымы напад з прымяненнем зброі масавага паражэння або пры адбіцці агрэсіі з прымяненнем звычайнай зброі, але той, што стварае крытычную пагрозу для суверэнітэту або тэрытарыяльнай цэласнасці”.
- ПалітыкаКсёндз Барок: Сучасная Беларусь перажывае тое, што можна назваць двума страшнымі словамі — чалавекамор і беларусаморМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЯловыя лясы ў Беларусі ўсыхаюць з-за змены клімату, яны замяшчаюцца цвёрдалісцевымі пародамі — прадстаўнік МінлясгасаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаАмбасадар Чарнагор: Беларусь для РФ — ваенны рэсурс, а для Еўропы — патэнцыйная крыніца пагрозы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ жніўні Літва надала статус уцекача пяці грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗ пачатку 2026 года вецер цалкам знішчыў больш за 6 тыс. га лесу, плошча лясных пажараў перавысіла 540 га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве працягвае змяншацца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка

