Вальфовіч: Важна разумець, наколькі ВПС і СПА здольныя прыкрыць Беларусь ад удараў з паветра

14 сакавіка, Позірк. Раптоўная праверка боегатоўнасці беларускай арміі, ініцыяваная Аляксандрам Лукашэнкам, завершаная, паведаміў дзяржСМІ дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч.
Паводле яго слоў, правераны воінскія часці як сухапутных войскаў, так і ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны: “Адпрацаваныя пытанні прывядзення ўзбраення, ваеннай тэхнікі ў баявую гатоўнасць, здзяйсненне маршаў, а таксама правераныя якасць і здольнасць выконваць задачы, як улічваўся вопыт спецыяльнай ваеннай аперацыі і іншых ваенных канфліктаў, якія сёння працякаюць у свеце“.
Сітуацыя на Блізкім Усходзе паказвае, што “прыярытэт надаецца менавіта паветранай прасторы, нанясення ўдараў з паветра па крытычна важных аб’ектах”, сказаў Вальфовіч. “Таму вельмі важна разумець, наколькі сёння нашы ВПС і войскі супрацьпаветранай СПА здольныя абараніць і прыкрыць нашу краіну ад магчымых удараў з паветра“, — дадаў ён.
Таксама, адзначыў дзяржсакратар Савета бяспекі, сумесна з Камітэтам дзяржкантролю праверана ваенная тэхніка.
Паводле сцвярджэння Вальфовіча, праверка паказала, што “асабісты склад разумее ўскладзеныя на яго задачы, гатовы да адбіцця магчымых пагроз <…> і здольны даць адпаведны адпор патэнцыйнаму праціўніку ў выпадку нейкіх агрэсіўных дзеянняў у адносінах да <…> краіны”.
Раптоўная праверка боегатоўнасці ўсіх відаў і родаў Узброеных сіл на даручэнне Лукашэнкі праводзілася з 16 студзеня — у абыход Мінабароны. Мерапрыемствы першапачаткова планавалася праводзіць да вясны, аднак 3 сакавіка яе ініцыятар заявіў, што праверка будзе працягвацца.
Паралельна з 26 студзеня з ініцыятывы Мінабароны праводзіцца “планавая” комплексная праверка боегатоўнасці воінскіх часцей і падраздзяленняў.
Мінск падтрымлівае Маскву ў развязанай ёю ў лютым 2022 года поўнамаштабнай вайне супраць Украіны, афіцыйна называючы яе ўслед за Крамлём “спецыяльнай ваеннай аперацыяй (СВА)“. Увесь гэты час улады практычна без перапынку праводзяць вучэнні сілавога блока.
Баявыя дзеянні на Блізкім Усходзе пачаліся 28 лютага, калі Ізраіль і ЗША пачалі ваенную аперацыю ў Іране.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа дэкаду красавіка Латвія спыніла ў 1,5 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь сакавік (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- ПалітыкаАмбасада Венгрыі ў Мінску адкрые выбарчы ўчастак для галасавання на парламенцкіх выбарах у гэтай краінеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ мінулыя суткі Латвія зафіксавала рэкордную за сем месяцаў колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаЗа падзеж жывёлы супраць кіраўнікоў трох сельгаспрадпрыемстваў Гомельскай вобласці распачатыя крымінальныя справыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка


