Кіраўнік МЗС Літвы заклікаў еўрапейскіх калег адмовіцца ад перагляду санкцый у дачыненні да Беларусі і РФ

16 сакавіка, Позірк. Еўрапейскі саюз “не мусіць зрабіць стратэгічную памылку і пераглядаць санкцыі супраць Расіі і Беларусі дзеля кароткатэрміновага зніжэння цэн на нафту”. Такую думку выказаў журналістам міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс 16 сакавіка перад пачаткам пасяджэння Савета ЕС па замежных справах.
Паводле яго слоў, такое рашэнне стала б “велізарнай стратэгічнай памылкай у сярэдне-і доўгатэрміновай перспектыве”. “Мы мусім працягваць падтрымліваць Украіну”, — дадаў кіраўнік літоўскай дыпламатыі.
Чыноўнік канстатаваў, што “няма нічога больш дарагога, чым танная расійская нафта”: “Гэта можа прывесці да страты палітычнай аўтаноміі [Еўрасаюза], карупцыі, палітычнага ўмяшання [Расіі ў справы ЕС]”. Будрыс заклікаў разам з краінамі Персідскага заліва шукаць іншыя шляхі вырашэння праблемы высокіх коштаў на нафту.
Заяве кіраўніка МЗС Літвы папярэднічала абвешчанае прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам часовае паслабленне санкцыйнага рэжыму ў дачыненні да расійскай нафты і нафтапрадуктаў на фоне росту цаны на нафту праз ваенныя дзеянні на Блізкім Усходзе.
На парадку дня пасяджэння Савета ЕС па замежных справах у Бруселі пытанні расійскай агрэсіі ў дачыненні да Украіны, сітуацыі на Блізкім Усходзе, супрацы з паўднёвымі суседзямі ЕС ды інш.
26 лютага стала вядома, што Савет ЕС працягнуў санкцыі ў дачыненні да Беларусі на чарговы год.

- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ студзені 2026 года Беларусь заняла 4-е месца ў ЕАЭС па дынаміцы прамысловай вытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПрамвытворчасць за два месяцы скарацілася на 3,7%, год таму быў рост на 2,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прадпрыемстваў за год вырасла на 15,5% — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства15 сакавіка ў Беларусі абнавіўся тэмпературны рэкорд дня за ўсю гісторыю метэаназіранняўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства15 сакавіка ў Беларусі абнавіўся тэмпературны рэкорд дня за ўсю гісторыю метэаназіранняў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ Латвіі зафіксаваная рэкордная ў 2026 годзе сутачная колькасць спробаў парушэння мяжы з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка


