Мінск 18:41

Двое дзяцей пацярпелі ў ДТЗ у Баранавіцкім раёне

Фота: УУС Брэсцкага аблвыканкама

16 сакавіка, Позірк. Аб дарожна-транспартным здарэнні ў Баранавіцкім раёне паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама.

ДТЗ адбылося 16 сакавіка каля 10:40.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 32-гадовая мясцовая жыхарка кіравала аўтамабілем “Фальксваген”, рухалася ў кірунку Ляхавічаў і не саступіла на скрыжаванні дарогу грузавіку “МАН”, за стырном якога знаходзіўся 51-гадовы жыхар Брэста.

У выніку сутыкнення жанчына шпіталізаваная. Адзначаецца, што “яе 9-гадовая і 6-гадовая пасажыры пасля аказання медыцынскай дапамогі адпушчаныя дадому”.

Праводзіцца праверка.

У 2025 годзе, паводле папярэдніх даных, колькасць аварый у Беларусі скарацілася на 6%, заяўляў у студзені 2026-га начальнік галоўнага ўпраўлення ДАІ МУС Віктар Ротчанкаў. Паводле яго слоў, на 9% знізілася колькасць аварый з пацярпелымі, колькасць загінулых зменшылася на 17 (з 434 да 417). Пры гэтым узрасла колькасць загінулых матацыклістаў (колькасць не была названая).

Падзяліцца: