МЗС Амана: Пагадненне аб бязвізавых паездках з Беларуссю набывае моц 17 сакавіка

16 сакавіка, Позірк. Падпісанае ў кастрычніку 2025 года ў Мінску пагадненне паміж урадамі Беларусі і Амана аб узаемнай адмене віз набывае моц 17 сакавіка, вынікае з паведамлення МЗС арабскай краіны.
Ведамства нагадвае сваім грамадзянам, што пры ўездзе ў Беларусь пашпарт павінен быць сапраўдным не менш за 6 месяцаў, працягласць аднаго візіту не можа перавышаць 30 дзён, пры гэтым агульны тэрмін знаходжання на працягу каляндарнага года — не больш за 90 дзён.
“Калі вы хочаце знаходзіцца больш за 30 дзён за адзін візіт, неабходна атрымаць візу ў адпаведнасці з заканадаўствам прымаючай краіны”, — гаворыцца ў паведамленні.
Звяртаецца ўвага, што мэтай паездкі ў Беларусь “не павінна быць вядзенне бізнесу” або “якой-небудзь іншай аплачванай дзейнасці”.
Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон аб ратыфікацыі згаданага пагаднення сёлета 27 студзеня, аманскі бок ратыфікаваў дакумент 12 лістапада 2025-га.
Пагадненне заключанае 6 кастрычніка 2025 года ў Мінску ў прысутнасці Лукашэнкі і султана Амана Хайсама бін Тарыка аль Саіда. Дакумент падпісалі міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў і яго аманскі калега Бадр бін Хамад бін Хамуд аль Бусаідзі.
Лукашэнка апошні раз наведваў Аман у канцы лістапада — пачатку снежня 2025 года (да і пасля візіту ў Алжыр).
У лютым 2026 года Беларусь і Аман прынялі рашэнні адкрыць амбасады на тэрыторыі адзін аднаго.
Аман, як і іншыя дзяржавы рэгіёну, фактычна знаходзіцца ў зоне баявых дзеянняў пасля распачатай 28 лютага Ізраілем і ЗША ваеннай аперацыі ў Іране і ўдараў у адказ Ірану, у тым ліку — па амерыканскіх аб’ектах у Амане. Ударам падвергліся таксама размешчаныя ў краіне паліўныя тэрміналы.
З моманту пачатку баявых дзеянняў на Блізкім Усходзе нацыянальная авіякампанія “Белавія” выканала два вывазныя рэйсы з Амана, вярнуўшы ў краіну 305 беларусаў, якія знаходзіліся там.
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаФраза "абы не была вайны" з'яўляецца нацыянальным кодам беларусаў — ШацілінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



