Журналіст-расследавальнік Аляксей Карпека, які зараз знаходзіцца за мяжой, абвінавачваецца ва ўдзеле ў “экстрэмісцкім фарміраванні”
17 сакавіка, Позірк. Журналіст расследавальніцкага праекта “Бюро” Аляксей Карпека, які быў абвешчаны ў міждзяржаўны вышук у 2024 годзе і цяпер знаходзіцца за мяжой, абвінавачваецца ў Беларусі ў “здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 361¹”.
Гэта вынікае з публікацыі журналіста ў “Фэйсбуку”, з выявай паведамлення ад сілавікоў, якое яму паступіла. У ім таксама адзначаецца, што ў дачыненні да яго “прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту”.
Згодна з згаданай часткай артыкула, “уваходжанне асобы ў склад экстрэмісцкага фарміравання ў мэтах учынення злачынства экстрэмісцкай накіраванасці (удзел у экстрэмісцкім фарміраванні) караецца абмежаваннем волі на тэрмін да чатырох гадоў або пазбаўленнем волі на тэрмін ад двух да шасці гадоў са штрафам або без штрафу”.
Расследавальніцкі праект “БюроМедыя” быў прызнаны “экстрэмісцкім фарміраваннем” у красавіку 2025 года паводле рашэння КДБ. Тады адзначалася, што, апроч Карпекі, да яго маюць дачыненне Аляксандр Ярашэвіч, Вольга Альхіменка і Ксенія Вязнікоўцава.
Незалежныя СМІ жорстка праследуюцца ўладамі пасля падзей 2020 года. Паводле даных Беларускай асацыяцыі журналістаў, на 17 сакавіка за кратамі знаходзіцца 28 прадстаўнікоў медыясферы.
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаРэжым інкамунікада з'яўляецца інструментам здзяйснення злачынстваў супраць чалавечнасці — даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаВУП за два месяцы знізіўся на 1,2%, год таму быў рост на 3,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
