У Капыльскім раёне дзіця ўпала ў каналізацыйны люк і загінула
19 сакавіка, Позірк. Аб гібелі днём 18 сакавіка чатырохгадовага хлопчыка ў вёсцы Руднае Капыльскага раёна Мінскай вобласці паведаміў Следчы камітэт.
Адзначаецца, што “хлопчык знаходзіўся на прыдамавой тэрыторыі разам са сваімі братам і сястрой (2,5 і шэсць гадоў)”. Маці “ненадоўга адцягнулася, а пасля выявіла, што дзіця знікла”.
“У ходзе пошукаў высветлілася, што хлопчык упаў у размешчаны ў двары дома каналізацыйны рэзервуар. Нягледзячы на аператыўныя дзеянні работнікаў МНС і медыкаў, выратаваць дзіця не ўдалося”, — паведаміў СК.
Адзначаецца, што “на месцы здарэння працуе следча-аператыўная група”: “Следчым з прыцягненнем спецыялістаў Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз праводзіцца агляд, фіксуецца следавая карціна, апытваюцца відавочцы”.
“Усе абставіны здарэння будуць устаноўлены Капыльскім раённым аддзелам Следчага камітэта ў ходзе праверкі. Асаблівую ўвагу следчыя нададуць прычынам і ўмовам, якія садзейнічалі гібелі дзіцяці”, — гаворыцца ў рэлізе.

- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа два месяцы 140 непаўналетніх пацярпелі ад кіберзлачынстваў — МУСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа два месяцы ў Беларусі пабудавана на 34,3% менш жылля, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


