Мінск 09:53

53-гадовы веласіпедыст загінуў у ДТЗ у Баранавічах

Фота: УУС Брэсцкага аблвыканкама

19 сакавіка, Позірк. Аб смяротным дарожна-транспартным здарэнні ў Баранавічах паведаміла УУС Брэсцкага аблвыканкама.

ДТЗ адбылося 17 сакавіка.

“Каля 16:35 гадзін 19-гадовы кіроўца кіраваў аўтамабілем “УАЗ” і рухаўся па вуліцы Брэсцкай у напрамку вуліцы Кааператыўнай”, — гаворыцца ў паведамленні.

Паводле папярэдняй інфармацыі, паблізу дома №268 кіроўца здзейсніў наезд на 53-гадовага веласіпедыста, які “перасякаў праезную частку па лініі скрыжавання злева направа па ходзе руху аўтамабіля”.

У выніку ДТЗ веласіпедыст загінуў.

Распачатая крымінальная справа.

У 2025 годзе, паводле папярэдніх даных, колькасць аварый у Беларусі скарацілася на 6%, заяўляў у студзені 2026-га начальнік галоўнага ўпраўлення ДАІ МУС Віктар Ротчанкаў. Паводле яго слоў, на 9% знізілася колькасць аварый з пацярпелымі, колькасць загінулых зменшылася на 17 (з 434 да 417). Пры гэтым узрасла колькасць загінулых матацыклістаў (колькасць не была названая).

Падзяліцца: