Мінск 14:52

Намінальны сярэдні заробак зніжаецца другі месяц запар — даныя Белстата

Ілюстрацыйнае фота: "Позірк"

24 сакавіка, Позірк. Намінальны налічаны сярэдні заробак работнікаў Беларусі ў лютым 2026 года склаў 2.743 рублі — на 14,1 менш (-0,5%), чым у студзені (2.757,1), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

У снежні 2024 года гэты паказчык складаў 2.693,9 рубля; студзені 2025-га — 2.427,4, лютым — 2.428,1, сакавіку — 2.601,8, красавіку — 2.613,5, траўні — 2.652,3, чэрвені — 2.717,8, ліпені — 2.772,4, жніўні — 2.762,7, верасні — 2.746,4, кастрычніку — 2.758,6, лістападзе — 2.703,7, снежні — 3.112,7.

Такім чынам, гэты індыкатар змяншаецца другі месяц запар.

Падзяліцца: