Мінск 15:10

Долар, еўра і юань патаннелі на біржавых таргах 24 сакавіка

Ілюстрацыйнае фота: JustStartInvesting / unsplash.com

24 сакавіка, Позірк. Амерыканская, агульная еўрапейская, а таксама кітайская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 24 сакавіка 2026 года.

Курс долара знізіўся да 2,9519 рубля (-0,83%; -0,0246), юаня — да 4,2876 за 10 (-0,5%; -0,0215), еўра — да 3,4149 (-0,17%; -0,0059).

Расійскі рубель падаражэў да 3,6507 за 100 (+0,71%; +0,0257).

На мінулым працоўным тыдні (16—20 сакавіка) каціроўка долара вырасла на 2,58% (з 2,9332 да 3,0088), еўра — на 3,09% (з 3,3625 да 3,4664), юаня — на 2,39% (з 4,3001 да 4,4028 за 10); расійскага рубля — знізілася на 2,55% (з 3,6972 да 3,6029 за 100).

Беларусь стала лідарам на тэрыторыі былога СССР у патанненні долара ў 2026 годзе, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2025 года і 28 лютага 2026-га.

За два месяцы афіцыйны курс амерыканскай валюты знізіўся на 1,74% (з 2,9027 да 2,8523 рубля).

Падзяліцца: