Мінск 15:35

Дзень Волі яднае беларускую нацыю і салідарнасць — Пазьняк

24 сакавіка, Позірк. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) у 1918 годзе абазначала перамогу беларускай нацыянальнай ідэі, заявіў кіраўнік руху “Вольная Беларусь” Зянон Пазьняк у віншаванні да Дня Волі. Відэазварот апублікаваны ў тэлеграм-канале палітыка.

Такія святы, як 25 сакавіка, “яднаюць беларускую нацыю і салідарнасць незалежна ад таго, да якіх партый адносяцца людзі і як ставяцца да розных рэчаў”, сказаў ён.

Гаворачы аб падзеях 108-гадовай даўніны, палітык падкрэсліў: “Была створана дзяржава — БНР. Але рускія бальшавікі, якія напалі на Беларусь, не далі магчымасць развіцца [ёй]. Але незалежнасць незнішчальная. Ужо адбылося нараджэнне, ужо адбылася дэкларацыя, ужо было засведчана, што Беларусь ёсць і будзе”.

Цяпер “беларусы ваююць за Украіну, і вырашаецца лёс не толькі незалежнасці Украіны, але незалежнасці Беларусі і фактычна лёс усёй Усходняй Еўропы”, лічыць Пазьняк.

“Расійская чума павінна быць знішчана, гэта чума, якая пагражае ўсяму свету — Беларусі, Украіне, усёй Еўропе, — сказаў ён. — Змагайцеся, браты, змагайцеся, і перамога будзе за намі. Віншую нас усіх з вялікім святам, з нашымі надзеямі, таму што толькі там, у Беларусі, свеціць наша светлая зорка, толькі там наш дом, там наша шчасце”, — сказаў палітык.

25 сакавіка дэмакратычна настроеная частка насельніцтва Беларусі святкуе Дзень Волі — гадавіну абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) у 1918 годзе.

У Беларусі гэтая дата афіцыйна не адзначаецца. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года любыя спробы публічна адзначыць Дзень Волі пагражаюць затрыманнямі і судамі, як мінімум паводле адміністрацыйных абвінавачанняў. Гістарычныя падзеі, звязаныя з БНР, паслядоўна дэманізуюцца дзяржпрапагандай. Нацыянальныя сімвалы названыя “калабарацыянісцкімі“, “нацысцкімі” і фактычна абвешчаныя па-за законам. Значэнне БНР для беларускай дзяржаўнасці лічыцца перабольшаным, а сама рэспубліка пазіцыянуецца як “марыянеткавае“ стварэнне пад германскім пратэктаратам у завяршальнай фазе Першай сусветнай вайны.

Святкаванне з 21 сакавіка праходзіць у Польшчы, Літве, ЗША і іншых краінах.

Следчы камітэт, як і ў мінулыя гады, пагражае удзельнікам святкавання Дня Волі за мяжой крымінальным пераследам і канфіскацыяй маёмасці.

Без БНР не было б ні БССР, ні Рэспублікі Беларусь — Статкевіч

24 сакавіка, Позірк. Без Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) не было б ні БССР, "ні, хутчэй за ўсё, Рэспублікі Беларусь", заявіў Мікалай Статкевіч. Экс-палітзняволены размясціў віншаванне да 108-годдзя БНР у сваім тэлеграм-канале. "Статутнай граматай Рады БНР наша нацыя заявіла аб сваім жаданні …
Падзяліцца: