Танней вярнуць Беларусь у агульнаеўрапейскую архітэктуру бяспекі, чым пакідаць кожную краіну з праблемамі на мяжы з ёй — Кабанчук

26 сакавіка, Позірк. З эканамічнага і ваеннага пункту гледжання ўсім было б танней і прасцей паспрабаваць вярнуць Беларусь у агульнаеўрапейскую архітэктуру бяспекі, чым пакідаць кожную краіну сам-насам з праблемамі уздоўж усёй мяжы Беларусі з Захадам і Украінай. Такую думку выказаў прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета па пытаннях абароны і нацыянальнай бяспекі Вадзім Кабанчук на рэгіянальным форуме “Шлях да волі”, які адбыўся 25 сакавіка ў Кіеве.
“Калі зыходзіць з усіх прагнозаў і з выступленняў папярэдніх прамоўцаў у гэтай зале, то большасць прыходзіць да высновы, што мы рухаемся да яшчэ большага крызісу, у якім будзе ўдзельнічаць і Беларусь. Калі гэты крызіс паглыбіцца, ягоным трыгерам хутчэй за ўсё стане ўцягванне Беларусі ў новы віток эскалацыі, найперш у вайну”, — заявіў Кабанчук.
Паводле яго слоў, калі не атрымаецца прадухіліць уцягванне Беларусі ў вайну на баку Расіі, Украіна і ўся Усходняя Еўропа атрымаюць пагрозу ў выглядзе групоўкі беларускіх сілавых структур колькасцю да 300 тыс. чалавек. “Каб стварыць парытэтныя сілы толькі на ўкраінска-беларускай мяжы, тых войскаў, якія там стаяць цяпер, будзе недастаткова”, — дадаў прадстаўнік АПК, які раней быў намеснікам камандзіра палка Каліноўскага.
Таму, сцвярджае Кабанчук, ужо цяпер трэба пачынаць міжнародную каардынацыю, асабліва паміж краінамі Усходняй Еўропы, якія разумеюць усю небяспеку сцэнару ўцягвання Беларусі ў вайну. Паводле слоў прамоўцы, беларускім дэмакратычным сілам варта займаць больш актыўную пазіцыю. “Справа нацыянальнага вызвалення — гэта найперш справа саміх беларусаў”, — сказаў Кабанчук.
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — лютым аб'ём выдадзеных фізічным асобам крэдытаў паменшыўся, даўгі па пазыках выраслі — даныя НацбанкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць загінулых у ДТЗ у Мінску за год павялічылася ў 1,7 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі 10 дзён запар фіксуюцца тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка


