Да Лукашэнкі праз “ЦікТок” звярнуліся з просьбай адмяніць рашэнне Мінгарвыканкама ліквідаваць фонд дапамогі анкахворым дзецям

26 сакавіка, Позірк. Блізкія дзяцей, хворых на рак, звярнуліся да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай “адмяніць рашэнне Мінгарвыканкама аб ліквідацыі дабрачыннага фонду “КіндэрВіта“.
У відэазвароце, размешчаным у сацыяльнай сетцы “ЦікТок”, прадстаўніца групы грамадзян кажа, што гэтая арганізацыя “дорыць тое, што нельга купіць за грошы — чалавечы ўдзел, веру ў заўтрашні дзень, веру ў перамогу над хваробай”.
“Кожны дзень “КіндэрВіта” надае неверагодную падтрымку і клопат. Яны радуюць дзетак падарункамі, ладзяць забаўляльныя мерапрыемствы, майстар-класы. Арганізуюць збор грашовых сродкаў для цяжкахворых дзяцей. Для ўсіх нас “КіндэрВіта” — гэта не проста арганізацыя. Гэта — добры чараўнік, які дорыць нашым дзецям радасць і вяртае бесклапотнае дзяцінства, дзе няма слёз, пакут, болю“, — падкрэсліваецца ў звароце.
“КіндэрВіта ” была зарэгістраваная 6 траўня 2021 года. Кіраўнік — Надзея Манцэвіч.
Рашэнне аб ліквідацыі прыняло 19 сакавіка 2026 года Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Мінгарвыканкама.
“Для нас гэта поўная нечаканасць, — гаворыцца ў паведамленні арганізацыі ў сацсетцы “Інстаграм“. — Афіцыйная фармулёўка: “У сувязі з ажыццяўленнем дзейнасці, якая не адпавядае мэтам і прадмету дзейнасці, названым у статуце”… Увесь гэты час мы былі сумленныя перад сабой і перад вамі. Мы стараліся, каб вы бачылі, што дапамога даходзіць па прызначэнні. Мы рыхтавалі і публікавалі тыднёвыя, квартальныя і гадавыя справаздачы. Апублікавалі лічбы па кожным са збораў… На працягу 5 гадоў мы працавалі ў прававым полі краіны. Мы паважаем яе законы, таму і цяпер, як бы гэта ні было балюча, павінны падпарадкавацца патрабаванням органаў кіравання“.
“Цягам месяца будзем прыводзіць у парадак справы. Усе наяўныя на рахунках ахвяраванні размяркуем на дапамогу дзецям, якія жывуць у нястачы”, — падкрэсліла арганізацыя.
Паводле звестак праваабарончай арганізацыі Lawtrend, з 2020 года да пачатку лютага 2026-га ў Беларусі ліквідавана не менш за 2.012 НКА — аб’яднанняў, прафсаюзаў, фондаў, недзяржаўных устаноў, асацыяцый.
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаКурс наяўнага даляра ў верасні знізіўся на 1,3%, з пачатку 2026 года — вырас на 2,7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаУ верасні суседнія краіны ЕС зафіксавалі найменшую за паўгода колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа восем месяцаў звольнена на 7,3% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда Беларусі ў гандлі таварамі з краінамі па-за СНД перавышае 6 млрд долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 29 верасня — 1 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка



